Медрэсэ Улугбека — медрэсэ ў Бухары, складае адзіны комплекс з медрэсэ Абдулазіс-хана. Было пабудавана ў 1417-м годзе, у 1585-м годзе пры рэстаўрацыі будынак быў абліцаваны маёлікай. Медрэсэ двухайваннае, з унутранай мячэццю і дарсханой.
Фасад медрэсэ вылучаецца двух'ярусныя лоджыямі і вежкамі-гульдаста. Над уваходам у будынак быў змешчаны надпіс: «імкненне да ведаў — абавязак кожнага мусульманіна і мусульманкі».
У цяперашні час у медрэсэ размяшчаецца Музей гісторыі рэстаўрацыі помнікаў Бухары.
Катэгорыя:Медрэсэ Бухары Катэгорыя:Архітэктура эпохі Цімурыдаў Катэгорыя:Сусветная спадчына ва Узбекістане Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта