Марына Ламбрыні Дыама́ндзіс (, ), больш вядомая пад псеўданімам Marina and the Diamonds (з ; нар. 10 кастрычніка 1985) — брытанская (валійская) спявачка і кампазітар грэчаскага паходжання.

Біяграфія

Нарадзілася ў Абергавені, Уэльс, у сям'і грэка і валійкі. Мае старэйшую сястру Лафіну. Вучылася ў Haberdashers’ Monmouth School для дзяўчынак, дзе прагульвала ўрокі хору, аднак яе настаўніцы па музыцы ўдалося пераканаць дзяўчынку ў тым, што ў яе можа нешта атрымацца. Пасля разводу бацькоў, ва ўзросце шаснаццаці гадоў Марына пераехала з бацькам у Грэцыю, дзе паступіла ў школу Святой Кацярыны пры амбасадзе Вялікабрытаніі. Праз два гады Марына вярнулася ў Уэльс.

Музычная кар'ера 2005-09: Пачатак і дэбют

Марына стварыла псеўданім «Marina and the Diamonds» ў 2005 годзе. Ён складаецца з імя спявачка і пераклада прозвішча на ангельскую мову, што з грэцкага значыць «дыямент». «Дыяменты» - гэта фанаты Марыны, аднак гэты факт часта ўводзіць у зман і часам Марыну прымаюць за групу, а не сола-выканаўцу.

Першыя дэма-версіі Марыны былі складзеныя і зробленыя з дапамогай праграмнага забеспячэння кампаніі Apple - GarageBand5. Каб вырабіць некалькі песень, спявачка плаціла музыкам каля £500. Завершаныя песні складаюць незалежна выдадзены Mermaid vs. Sailor EP, які выходзіць 23 лістапада 2007 года і прадаваўся праз старонку Марыны ў MySpace. Толькі 70 асобнікаў былі надрукаваныя на фізічны фармат.

У студзені 2008 года яна падпісвае кантракт з лэйблам Neon Gold Records. Пасля прымае ўдзел у першай частке аўстралійскіх канцэртаў спевака Гацье. У тым жа годзе падпісвае кантракт з 679 Recordings, даччынай кампаніяй Warner Music Group.

Першыя сінглы Дыямандзіс - «Obsession» і «Mowgli's Road» выдаюцца на двухбаковым дыску пад гандлёвай маркай Neon Gold Records. Пасля ўваходзяць у The Crown Jewels EP, які быў выпушчаны 29 маю 2009 года.

2009–10: The Family Jewels Асноўны артыкул: :ru:The Family Jewels

2011–13: Electra Heart Асноўны артыкул: :ru:Electra Heart

2014–16: Froot Асноўны артыкул: :ru:Froot (альбом) ці больш падрабязна: :en:Froot

2016–: Будучы студыйны альбом

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

The Family Jewels (2010) Electra Heart (2012) Froot (2015) Love + Fear (2019) Ancient Dreams in a Modern Land (2021) Princess of Power (2025)