Васіль Андрэевіч Кот (, вёска Найда, Гомельская губерня, Расійская імперыя — года, Львоў, Украіна) — савецкі палітработнік, палкоўнік Савецкай арміі, удзельнік савецка-японскай вайны, Курыльскай дэсантнай аперацыі. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Найда (цяпер у Жыткавіцкім раёне, Гомельская вобласць, Беларусь). Скончыў няпоўную сярэднюю школу, затым вучыўся ў кааператыўным тэхнікуме. Працаваў бухгалтарам у райспажыўсаюзе.
У Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі з кастрычніка 1937 года, быў прызваны Жыткавіцкім райваенкаматам. Службу пачаў у Ленінградскай ваеннай акрузе, шэсць месяцаў вучыўся ў палкавой школе сувязі, а пасля заканчэння вучобы быў прызначаны камандзірам палкавой радыёстанцыі.
З 1938 года — намеснік палітрука. Летам 1938 года стралковая дывізія, у якой служыў Кот, была перакінутая на Далёкі Усход у раён Бірабіджана. У 1940 годзе скончыў Хабаровское ваенна-палітычнае вучылішча, у гэтым жа годзе ўступіў у ВКП(б).
У кастрычніку 1940 года Кот быў накіраваны ў 198-ы стралковы полк, фармавўшысяся на Камчатцы, у складзе 101-й стралковай дывізіі. Займаў пасаду палітрука роты, у лістападзе 1942 года стаў парторгам палка. З 1944 года — старшы інструктар палітаддзела 101-й стралковай дывізіі.
Прымаў удзел у савецка-японскай вайне ў жніўні 1945 года на пасадзе старшага інструктара палітаддзела 101-й стралковай дывізіі 16-й арміі 2-га Далёкаўсходняга фронту.
У якасці намесніка камандзіра перадавога атрада дэсанту па палітычнай частцы старшы лейтэнант Кот быў залічаны ў склад дэсанту, задачай якога была высадка на востраў Шумшу. Пры высадцы дэсанта раніцай 18 жніўня 1945 года ён адным з першых, нягледзячы на агонь праціўніка і вядучы за сабой дэсантнікаў, ўплаў дабраўся да берага. У крытычны момант бою Кот ўзначаліў роту аўтаматчыкаў пасля гібелі ў баю яе камандзіра, старшага лейтэнанта А. Г. Іназемцава, а затым з крыкам «камуністы, наперад!» падняў байцоў і павёў у атаку. У цяжкім баі салдатам удалося ўтрымаць плацдарм і забяспечыць высадку галоўных сіл дывізіі.
Перадавы атрад дэсантнікаў завязаў надзвычай лютую рукапашную сутычку з праціўнікам, які засеў у траншэях, якія абкружалі вышыні 165 і 171. У выніку японскія абарончыя кропкі былі ўзятыя. Некаторыя падраздзялення японцаў у паніцы пакідалі зброю. Праз некаторы час рушыла ўслед танкавая контратака японцаў. Кот даў загад «па акопах», салдаты адкрылі агонь з супрацьтанкавых стрэльбаў, затым у ход пайшлі гранаты. Неўзабаве ў бой уступіла савецкая карабельная артылерыя, танкі праціўніка, а іх налічвалася 20, былі знішчаны.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 верасня 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з японскімі мілітарыстамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму лейтэнанту Кату было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля вайны Кот працягнуў службу ў Узброеных Сілах СССР. З 1946 па 1951 год — намеснік начальніка школы сяржантаў па палітычнай частцы (Беларуская ваенная акруга). У 1949 годзе яму ўдалося скончыць 10 класаў школы, а ўжо ў 1952 годзе — ленінградскія Вышэйшыя курсы Галоўнага палітычнага ўпраўлення.
З 1952 года служыў у Прыкарпацкай ваеннай акрузе. У 1962 годзе Кот сышоў у запас у званні палкоўніка.
Жыў у горадзе Львове. Да сыходу на пенсію працаваў дырэктарам нарыхтоўчай канторы, начальнікам аддзела кадраў, затым начальнікам аховы ізалятарнага завода. Персанальны пенсіянер саюзнага значэння.
Памёр 10 лістапада 1998 года.
Узнагароды і званні Герой Савецкага Саюза (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 верасня 1945 года, ордэн Леніна і медаль «Залатая Зорка» № 7774) Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені (6 сакавіка 1985 года) Ордэн Чырвонай Зоркі медалі СССР Званне «Ганаровы грамадзянін горада Севера-Курыльск»
Памяць 1 жніўня 2005 года ў Паўднёва-Сахалінску на плошчы Славы адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Алеі Герояў, створанай у памяць пра вызваліцеляў Паўднёвага Сахаліна і Курыльскіх астравоў ад японскіх мілітарыстаўСайт Sakhalin.info. Алея прадстаўляе сабой бюсты 14-ці Герояў Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у гэтых баях, сярод іх таксама ёсць бюст Васіля Ката.
Літаратура Василий Андреевич
Спасылкі
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Персанальныя пенсіянеры саюзнага значэння