Мацей Каспяровіч (, 1869, Ваўкавыск, Расійская імперыя — дата і месца смерці не вядомыя) — чыгуначны інжынер, грамадскі дзеяч, дэпутат Сойма I склікання (1922—1927).

Біяграфія Пасля сканчэння філалагічнай гімназіі ў Мінску і рэальнай школы ў Вільні паступіў у Тэхналагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. Скончыў у 1894 годзе Інстытут дарог і камунікацыі па спецыяльнасці чыгуначнага інжынера. Працаваў асістэнтам на кафедры матэматыкі і геадэзіі ў Інстытуце дарог і камунікацыі. Быў інспектарам пецярбургскіх чыгуначных заводаў. Пазней быў начальнікам чыгуначнай дыстанцыі Масква — Кіеў — Варонеж. У 1916 годзе быў начальнікам Сызранска-Вяземскай чыгуначнай дыстанцыі.

У час Першай сусветнай вайны займаўся дабрачыннай дзейнасцю ў Калужскім саюзе дапамогі ўцекачам. У 1919 годзе быў абраны ў гарадскі савет Мінска. Пасля эміграцыі ў Польшчу працаваў у дырэкцыі лёгка-рэйкавага транспарту ў Вільні.

З 20-х гадоў XX стагоддзя браў удзел у грамадскай дзейнасці рускай абшчыны ў Польшчы. У красавіку 1926 года быў адным з заснавальнікаў Рускага нацыянальнага аб’яднання.

Быў абраны дэпутатам Сойма I склікання ад спіса Блока нацыянальных меншасцяў. Быў членам Беларускага блока ў Сойме, пазней стаў беспартыйным дэпутатам.

Аўтар некалькіх прац па эксплуатацыі чыгуначнага транспарту.

Далейшае жыццё не вядомае. Мяркуецца, што ён у 1939 годзе быў арыштаваны НКУС і расстраляны ў Беларусі.

Літаратура Majewski P., Mazur G. (red.), «Poslowie i senatorowie Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1939. Slownik biograficzny», Tom III: K-L, Wydawnictwo Sejmowe, Warszawa 2005, ISBN 8370597122

Спасылкі Біяграфічная база Сойма Польшчы Фатаграфія Ўсяпольскага з’езда рускіх. Мацвей Каспяровіч першы справа