Падазё́рышча — возера ў Беларусі, Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці, за 35 км на паўднёвы захад ад горада Бялынічы, за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Мяжонка, у басейне ракі Дулебка.
Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 0,79 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Найбольшая глыбіня 4,2 м, сярэдняя — 2,5 м. Даўжыня берагавой лініі 2,0 км. Аб’ём вады ў возеры 0,40 млн м³.
Размешчана сярод балоцістага ляснога ўрочышча Балота Дулебскае. Схілы катлавіны невыразныя.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бялыніцкага раёна