Глыбокае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 18 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 3,5 км на поўнач ад вёскі Юхавічы, у басейне ракі Нішча.

Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, на паўднёвым усходзе пад лесам, на захадзе і паўднёвым захадзе разараныя.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна