Нацыянальны кангрэс () — заканадаўчы орган (парламент) Гандураса. Рэзідэнцыя размяшчаецца ў сталіцы — горадзе Тэгусігальпа. Адзіная палата складаецца з 128 дэпутатаў, якія выбіраюцца ў дэпартаментах на чатырохгадовы тэрмін па прапарцыянальнай сістэме. Да 1997 года дэпутаты абіраліся непрамым галасаваннем.

Праца Кангрэса Згодна з Канстытуцыяй Гандураса да асноўных функцый Нацыянальнага Кангрэсу адносяцца:

стварэнне, прыняцце, змяненне, адмена і інтэрпрэтацыя законаў краіны арганізацыя самакіравання Кангрэсу і ўласныя правілы скліканне, прыпыненне і закрыццё пленарных пасяджэнняў абвяшчэнне выбараў прэзідэнта прызначэнне старшыні і членаў Кангрэса абранне 15 суддзяў Вярхоўнага суда на сямігадовы тэрмін.

Гандурас Катэгорыя:Дзяржаўны лад Гандураса Катэгорыя:Палітыка Гандураса Катэгорыя:Аднапалатныя органы заканадаўчай улады