Тандракі́йцы, тандракіты () — хрысціянска-гнастычная секта, якая паўстала ў Арменіі ў сярэдзіне IX стагоддзя, якая адмаўляла неўміручасць душы і шмат у чым насіла антыфеадальны характар.
Гісторыя Рэлігійны рух тандракійцаў паўстаў у 830-я гады паўночней возера Ван, у раёне горы Тондрак (тур. Тэндзюрэк) (ад чаго і атрымала свая назва), у Заходняй Арменіі. На сваім пачатковым этапе ідэалогія руху насіла рэзкі антыцаркоўны характар. Члены секты жылі невялікімі камунамі, пераймаючы гэта ў першых хрысціян, якія пераследваліся ў Рымскай імперыі у I—III стагоддзях. Заснавальнік руху Смбат Зарэхаванцы вучыў «скасаваць усіх святароў». Лічачы сябе праўдзіва веруючымі хрысціянамі, тандракійцы аспрэчвалі як бахвальства глыбокую пашану крыжу, наведванне літургіі, а таксама сам інстытут царквы і святарства. Члены секты патрабавалі таксама павагі праў сялянства і раўнапраўя мужчын і жанчын.
У 872 годзе Візантыяй быў разгромлена заходне-армянскі рух паўлікян, і многія з іх беглі ва Усходнюю Арменію, заўважна паўплываўшы на гледжанні тандракійцаў. Рух ахапіў не толькі вобласці Заходняй Арменіі — Тарон, Мананалі і Харк, але таксама пашырылася ў X стагоддзі на тэрыторыі Усходняй Арменіі — Шырак, Сюнік, Айрарат і нават на Месапатамію.
Тандракійскі рух паступова пайшоў на спад у другой палове XI стагоддзі пасля таго, як пала Анійскае царства Багратыдаў. Да гэтага часу ўплыў гэтага рэлігійнага кірунку пашырыўся не толькі ў сялянскім асяроддзі, але і сярод гараджан, часткі дваранства і духавенства. У XI жа стагоддзі секта распалася на 3 часткі. Пры гэтым, на тэрыторыі ўсходняй Арменіі сляды паўлікіян прасочваюцца да сярэдзіны XIX стагоддзя. Брытанскі даследчык Канібер (Frederick Cornwallis Conybeare) зафіксаваў дыскусіі паміж паўлікіянамі і армяна-грыгарыянскім біскупам у 1837 годзе.
Гісторыя руху тандракійцаў захавалася дзякуючы падрабязнаму яе апісанню армянскім гісторыкам Арыстакесам Ластыверцы. Духоўным працягам паўлікіян і тандракійцаў з’яўляюцца катары, альбігойцы, багамілы і іншыя ўплывовыя ерэтычныя рухі эпохі Сярэднявечча.
У 1967 годзе кампазітар Грыгор Ахінян напісаў на вершы Ваагна Даўцяна араторыю «Тандракійцы».
Гл. таксама Арэвардзі, рэлігійны рух
Зноскі
Літаратура
Иоаннисян А. Г. Движение тондракитов в Армении // «Вопросы истории», 1954, № 10 Погосян С. П. Закрепощение крестьян и крестьянские движения в Армении в IX—XIII веках — Ереван, 1956.
Катэгорыя:Рэлігія ў Візантыі Катэгорыя:Хрысціянства Катэгорыя:Маніхейства