Браміды — хімічныя злучэнні, солі бромавадароднай кіслаты HBr.
Знаходжанне ў прыродзе Браміды прысутнічаюць у марской вадзе, у канцэнтрацыі каля 65 мг/л, што складае каля 0,2 % ад масы марской солі. Морапрадукты, як правіла, утрымліваюць павышаную канцэнтрацыю брамідаў. Асабліва шмат брамідаў марскіх водарасцях, некаторыя з якіх могуць быць крыніцай прамысловага атрымання.
Таксама сустракаюцца мінералы галагенідаў срэбра - брамаргірыт AgBr, ёдабраміт Ag(Br, Cl, I), эмбаліт Ag(Cl, Br).
Выкарыстанне
У медыцыне
У медыцыне браміды натрыю і калію ўжываюць як седатыўныя сродкі.
У навуцы і тэхніцы Брамід срэбра AgBr выкарыстоўваецца ў фатаграфіі як святлоадчувальнае рэчыва. Растворы брамідаў выкарыстоўваюцца ў нафтаздабычы. Растворы брамідаў цяжкіх металаў выкарыстоўваюцца як «цяжкія вадкасці» пры ўзбагачэнні карысных выкапняў метадам флатацыі. Раствор брому ў вадзе (бромная вада) выкарыстоўваецца ў арганічнай хіміі для вызначэння ненасычаных вуглевадародаў.