Фінскія ваеннапалонныя ў СССР - салдаты і афіцэры арміі Фінляндыя, якія знаходзіліся ў якасці ваеннапалонных у СССР падчас вайны 1939-40 гг. і падчас ВАВ. Разам з ваеннапалоннымі фінамі часам трымалі цывільных фінскіх грамадзян і савецкіх фінаў, абвінавачаных НКУС-НКДБ СССР, таму лічбы аб колькасці такіх ваеннапалонных могуць адрознівацца.

Вайна 1939-1940 гг.

Падчас Савецка-фінляндскай або Зімовай вайны у савецкім палоне пабывала толькі каля 900 фінскіх вайскоўцаў, якіх трымалі ў Гразавецкім лагеры ў Валагодскай вобласці РасііРусский архив: Великая Отечественная. Иностранные военнопленные второй мировой войны в СССР. Т.24(13). -М. Терра, 1996. - С.24 цыт па: В.Б. Конасов Финские военнопленные второй мировой войны // журнал "Север" № 11-12, 2002 г. Сярод палонных былі і 2 шведскіх лётчыка-дабраахвотнікаВ.Б. Конасов Финские военнопленные второй мировой войны // журнал "Север" № 11-12, 2002 г. Звесткі аб умовах трымання палонных даволі супярэчлівыя, але розныя крыніцы адназначна сцвярджаюць, што сярод палонных праводзілася актыўная прасавецкая агітацыя.

19 красавіка 1940 г. усіх астатніх палонных Гразнаўца - 577 чал. адправілі на РадзімуГалицкий В.П. Финские военнопленные в лагерях НКВД (1939-1953). — М.: Издательский дом “Грааль”, 1997. — С.62-63 цыт па:В.Б. Конасов Финские военнопленные второй мировой войны // журнал "Север" № 11-12, 2002 г. Пры гэтым 19 палонных вырашылі застацца ў СССРЦХИДК, ф.1/п, оп.За, д.2, л.432 цыт па:В.Б. Конасов Финские военнопленные второй мировой войны // журнал "Север" № 11-12, 2002 г і прыкладна 13 чалавек памерлі ў палоне.

Вайна 1941-1944 гг.

Трэба адзначыць што вайна Фінляндыі супраць СССР у якасці саюзніцы гітлераўскай Германіі носіла спецыфічны характар. Фінляндыя абявіла вайну Савецкаму саюзу 26 чэрвеня 1941 гФактычна баявыя дзеянні пачаліся 22 чэрвеня. і ваявала за страчаныя ў папярэдняй вайне тэрыторыі. 19 верасня 1944 г. Фінляндыя заключыла мірнае пагадненне з СССР і аб'явіла вайну Германіі.

Падчас вайны колькасць ваеннапалонных фінаў у лагерах НКУС СССР склала менш за 2,5 тыс. Адны звесткі сцвярджаюць пра 2377 палонных, з якіх 403 памерлі ў палоне, а 1974 вярнуліся ў ФінляндыюЦХИДК. Ф.1п, оп. 32-6, д.2, л.8-9. Іншыя гавораць пра агульную колькасць у 2476 палонных, з якіх большасць знаходзіліся ў Валагодскай вобл.: 1806 знаходзіліся у лагеры № 158 (Чарапавец) разам з нямецкімі ваеннапалоннымі, 79 - ў лагеры № 150 (Гразнавец) і 87 - у лагпункце станцыі ВожэгаЗгодна падлікам гісторыка В. Конасава на падставе дакументаў УУС Валаг. вобл і яго спасылкі на працу: Галицкий В.П. Финские военнопленные в лагерях НКВД (1939-1953). — М.: Издательский дом “Грааль”, 1997 - С 81, 90. Пры гэтым у лагеры № 158 на 10 красавіка 1944 г. сярод 235 фінаў, якіх трымалі ў якасці ваеннапалонных, былі 14 цывільных грамадзян фінскага паходжанняАрхив УВД ВО ф 10 on l д 220 ч 28-30 цыт па:В.Б. Конасов Финские военнопленные второй мировой войны // журнал "Север" № 11-12, 2002 г.

Паколькі ўмовы трымання і перавозкі палонных з лагера ў лагер падчас вайны былі даволі суровымі, фінскія палонныя як і ваеннапалонныя іншых нацыянальнасцяў паміралі ад голаду, холаду, цяжкіх умоў працы ці ран. З 403 фінаў, памерлых у савецкім палоне 110 памерла у Валагодскай вобласці паміж 1941-44 гг. (62 - у лагерах і 48 - у спецшпіталяхЗгодна падлікам гісторыка В. Конасава).

Пасля заканчэння вайны з Фінляндыяй у 1944 г. палонных працягвалі выкарыстоўваць на будаўнічых, лесанарыхтоўчых і іншых работах. У 1945 г. практычна ўсіх палонных рэпатрыявалі на Радзіму. Некалькі чалавек вырашылі застацца ў СССРАрхив УВД ВО, ф.10, оп.1, д.218, л. 121-121об. цыт па:В.Б. Конасов Финские военнопленные второй мировой войны // журнал "Север" № 11-12, 2002 г яшчэ 2 фінскіх вайскоўца адбывалі пакаранне за вайсковыя злачынствы. Пры гэтым у лагерах СССР заставліся яшчэ цывільныя фіны, якіх вызвалілі толькі ў сярэдзіне 1950-х гг. Звестак аб знаходжанні фінскіх ваеннапалонных у 1940-х гг. у БССР не знойдзена.

Ушанаванне памяці

У 1992 г. на могілках Чарапаўца быў усталяваны мемарыял у памяць пахаваных там фінскіх палонных. У 2002 г. у Волагдзе быў праведзены спецыяльны навуковы семінар, прысвечаны Валагодскай вобласці падчас ВАВ, на якім таксама ўшанавалі памяць фінскіх палонных і паказалі пра іх спецыяльны сумесны расійска-фінскі фільм .

Спасылкі На рускай мове Березин С.Г. Советско-финляндская война и общественное мнение// Воинский подвиг защитников Отечества: традиции, преемственность, новации. — Вологда, 2000. Веригин С.Г. Финские военнопленные на территории Северо-запада России в период Зимней войны 1939—1940 гг. //Новый Часовой, 1999,№8-9 Галицкий В.П. Финские военнопленные в лагерях НКВД (1939-1953). — М.: Издательский дом “Грааль”, 1997 Емельянов Н. Череповецкий лагерь НКВД для военнопленных № 158 //Известия Вологодского общества изучения Северного края. Вып. IX. — Вологда: Древности Севера, 2001. — С. 112-113 Конасов В. Б. Финские военнопленные второй мировой войны // журнал "Север" № 11-12, 2002 г Конасов В.Б. Как лечили военнопленных//Резонанс, 1990, № 19. Конасов В.Б., Судаков В.В. Эхо минувшей войны. — Вологда: Изд-во Вологодского института повышения квалификации педагогических кадров, 1994 Русский архив: Великая Отечественная. Иностранные военнопленные второй мировой войны в СССР. Т.24(13). -М. Терра, 1996 Тайны и уроки Зимней войны. 1939-1940. -СПб.: "Полигон", 2000.

На фінскай мове Malmi, Timo (2005). "Jatkosodan suomalaiset sotavangit". In Leskinen, Jari; Juutilainen, Antti. Jatkosodan pikkujättiläinen (1st ed.). Werner Söderström Osakeyhtiö. pp. 1022–1032. Nikkilä, Reijo (2002). Alava, Teuvo; Frolov, Dmitri; Nikkilä, Reijo, eds. Rukiver!: Suomalaiset sotavangit Neuvostoliitossa. Edita. p. 17. Frolov, Dmitri (2002). "Sotavankilainsäädäntö Neuvostoliitos vuosina 1939–1944". In Alava, Teuvo; Frolov, Dmitri; Nikkilä, Reijo. Rukiver!: Suomalaiset sotavangit Neuvostoliitossa. Edita. pp. 58–59.

Гл. таксама Дэпартацыі ў СССР Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР Японскія ваеннапалонныя ў СССР Румынскія ваеннапалонныя ў СССР Венгерскія ваеннапалонныя ў СССР Італьянскія ваеннапалонныя ў СССР Савецкія ваеннапалонныя падчас Вялікай Айчыннай вайны Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР Прымусовая праца венграў у СССР

Катэгорыя:Вялікая Айчынная вайна Катэгорыя:Другая сусветная вайна