Мікала́й Стэ́фанавіч Ігруно́ў (11 сакавіка 1932, с. Спаскае Цярбунскага раёна Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці — 4 лютага 2016) — савецкі журналіст і партыйны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Яго бацька, Стэфан Сяргеевіч, чвэрць стагоддзя прапрацаваў начальнікам чыгуначнай станцыі Палатоўка (цяпер Чырвонагвардзейскага раёна Белгарадскай вобласці).

Скончыў школу ў вёсцы Лівенка. Яшчэ школьнікам публікаваўся ва ўсесаюзных газетах «Комсомольская правда» і «Литературная газета». Працягнуў адукацыю ў Харкаўскім і Кіеўскім дзяржаўных універсітэтах. Скончыў факультэт журналістыкі МДУ.

Працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Белгородская правда» па Новааскольскаму, Чарнянскаму і Вялікаміхайлаўскаму раёнах. Затым быў галоўным рэдактарам белгарадскай абласной моладзевай газеты «Ленинская смена», сакратаром Белгарадскага абкама КПСС, намеснікам загадчыка аддзелу аргпартработы ЦК КПСС, другім сакратаром ЦК КП Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Партыйнае жыццё».

Аўтар кнігі вершаў і прозы «Несожженные тетради» (Масква, 1997 г.; перавыданне: Белгарад, 2001).

Выступіў ініцыятарам стварэння мемарыяла герояў Курскай бітвы, музея вялікага рускага акцёра М. С. Шчэпкіна на яго радзіме ў вёсцы Краснае. Ганаровы грамадзянін Белгарадскай вобласці.

Быў членам Саюза журналістаў СССР, народным дэпутатам СССР (1989—1991).

Узнагароды

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Спасылкі

Катэгорыя:Другія сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза журналістаў СССР