Оравілская плаціна () — збудаванне на рацэ на ўсход ад горада Оравіл, штат Каліфорнія, ЗША; утварае вадасховішча Оравіл. Земляны насып плаціны дасягае вышыні 235 метраў, дамба з’яўляецца самай высокай у ЗША.
Будаўніцтва было ініцыявана ў 1961 годзе, земляны насып завершаны ў 1967, само будаўніцтва ў 1968 годзе. Плаціна ўрачыста адкрыта 4 мая 1968 года.
Аварыя 2017 года
Дамба абсталявана асноўным і аварыйным вадаскідамі. Аварыйны вадаскід ніколі не выкарыстоўваўся. Пачынаючы з 2006 года, на асноўным вадаскідзе дамбы назіраліся нязначныя парушэнні цэласнасці.Oroville Dam: Feds and state officials ignored warnings 12 years ago Тым не менш, вадаскід прызнаваўся прыдатным да эксплуатацыі.
У пачатку лютага 2017 года ўзровень вадасховішча пачаў хутка расці ў сувязі з моцнымі дажджаміРост узроўня вады паводле дадзеных Дэпартамента водных рэсурсаў ЗШАУзровень вады вадасховішча паводле дадзеных Дэпартамента водных рэсурсаў ЗША. Было прынята рашэнне пачаць актыўны скід вады.Расход вады вадасховішча паводле дадзеных Дэпартамента водных рэсурсаў ЗША 7 лютага 2017 года пачалося разбурэнне бетоннага жолаба асноўнага вадаскіда і размыванне асадкавых парод вакол вадаскіда. Да 10 лютага размыў вырас да 90 метраў у шырыню, 150 метраў у даўжыню і 14 метраў у глыбіню. Тым не менш, скід вады працягнуўся ў сувязі з перапаўненнем вадасховішча. Пачалася падрыхтоўка да переліву вады праз грэбень аварыйнага вадаскіда плаціны. 11 лютага вада пайшла праз грэбень аварыйнага вадаскіда, і пачалася эрозія грунтавога падмурка пад аварыйным вадаскідам(руск.) , Інтэрфакс (2017-02-13). Праверана 14 лютага 2017.. Эрозія апынулася вышэй за чакаемую, і 12 лютага было прынята рашэнне аб эвакуацыі насельніцтва ніжэй па плыні, якое магло пацярпець у выпадку размыву і разбурэння сценак аварыйнага вадаскіда(руск.) , bbc.com (2017-02-13). Праверана 14 лютага 2017.. Для зніжэння рызыкі дадаткова павялічылі паток праз асноўны вадаскід, і да вечара 12 лютага ўдалося спыніць паток праз грэбень. Тым не менш, захоўваецца рызыка поўнага разбурэння асноўнага вадаскіда і страты кантролю над дамбай.
Да 13 лютага было эвакуявана 188 тыс. чалавек. Падмурак аварыйнага вадаскіда пачалі засыпаць мяшкамі з пяском і камянямі з верталётаў для зніжэння рызыкі размыцця пры магчымых паўторных перахлёстах.
Катэгорыя:Плаціны ЗША Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Каліфорніі