Табала́ (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета. Побач з вёскай бярэ выток Залатая рэчка.
Назва У гэтым рэгіёне фіксавалася прозвішча Табалаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L9FL-9LTK?i=900&cat=2325345.
В. Жучкевіч звязваў назву з паўночна-рускім дыялектным «тайбала» — «сухое месца паміж азёрамі»В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 17..
Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае вёску Табала ў Няцецкай парафіі як уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівілаpawet.net.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Працавала няпоўная сярэдняя школа.
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Беліцкі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна