Язэп Ігнатавіч Васілевіч (, мяст. Крывічы, цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць — , Уфа, цяпер Башкартастан, Расія) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, педагог, археолаг, гісторык, публіцыст.

Біяграфія Скончыў настаўніцкую семінарыю. У 1914 годзе скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут, вучыўся Маскоўскім юрыдычным інстытуце у 1914—1917 гадах.

У 1917 годзе стаў адным з лідараў Беларускай народнай грамады, арганізацыі, якая дзейнічала сярод беларускіх бежанцаў на тэрыторыі Расіі. У верасні 1917 года на 1-ым Усерасійскім з’ездзе бежанцаў-беларусаў у Маскве выступіў з дакладам «Аб палітычным ладзе Беларусі і формах праўлення ў Расіі». У дакладзе выказаўся «за прадастаўленне Беларусі аўтаноміі і за федэратыўны лад у Расіі, у складзе якой будзе заставацца Беларусь», такі погляд быў найбольш папулярным сярод тагачаснага беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.

У 1917—1919 гадах адзін са стваральнікаў і дырэктар Будслаўскай беларускай гімназіі. У ліпені 1918 года ён як прадстаўнік акупіраванай Германіяй тэрыторыі дэлегат Усерасійскага з’езда бежанцаў з Беларусі ў Маскве. У 1919—1920 гадах жыў у Маскве. У чэрвені 1920 года Язэп Васілевіч назначаны загадчыкам інфармацыйнага аддзела ўпраўлення рэўкамаў Заходняга фронту.

У жніўні 1920 года вярнуўся ў Будслаў, да кастрычніка быў дырэктарам школы. Пад канец 1920 года ў Полацку, загадчык курсаў. З 1921 года выкладчык гісторыі і дырэктар Менскага педагагічнага тэхнікума (МБПТ). Адначасова выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце археалогію. У 1924 годзе перасяліўся ў Віцебск і стаў дырэктарам культурна-гістарычнага музея. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і скліканні Першага з’езда даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі.

1 жніўня 1930 года арыштаваны ДПУ БССР паводле сфабрыкаванай справы Саюза вызвалення Беларусі. У 1931 годзе высланы ва Уфу (Башкірская АССР), дзе і памёр. Пасмяротна рэабілітаваны.

Творы Аўтабіяграфія// Нацыянальны архіў РБ. — Ф.42, воп.1., спр. 619, л.139-140. Васілевіч Я. Віцебскі дзяржаўны культурна-гістарычны музей// Віцебшчына. — Т.2. — 1928. — С.197-203.

Літаратура Будслаўская беларуская гімназія (1917—1919). Дакументы і матэрыялы // Наша слова. — 2000, 6 снежня. Жук-Грышкевіч В. 25-га сакавіка. Успаміны зь Менску, Будслава, Вільні, Прагі, савецкай турмы. — Таронта, 1978. З гісторыі святкавання 25 сакавіка// Спадчына. — 1998. — № 1. — С.32-35. Скасаваньне 1-й Беларускай гімназіі// Часопісь Міністэрства Беларускіх спраў. — Коўна. — № 2. — кастрычнік 1919 г. Борьба за Советскую власть в Белоруссии, 1918—1920 гг. — Т.2. — Мн., 1971. — С.243-245. Протоколы, постановления и материалы Всероссийского съезда беженцев из Белоруссии в Москве. — М., 1918. — С.9,28.

Улашчык М. Выбранае. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. — С.378. Праўрацкі В. Прамень беларускай асветы// Нарачанская зара. — № 115-117. — 2003, 13 верасн. Праўрацкі В. Станаўленне і пачатковае развіццё беларускай школы на тэрыторыі сучаснага Мядзельскага раёна // Нашы карані: Ілюстраваны часопіс краязнаўцаў Паазер'я. — Паставы, 2003. — № 5. — С.25-29. Хацяновіч А. Дзе крыжуюцца шляхі// Наша ніва. — № 9(106) −1998, 11 траўня. Вяргей В. С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР 1919—1941 гг. Мн., 1992;

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Крывічах Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі» Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага юрыдычнага інстытута