На Беларусі выяўлена і разведана больш за 5 тыс. радовішчаў і пакладаў карысных выкапняў.
Тыпы карысных выкапняў Гаручыя карысныя выкапні: нафта і спадарожны газ, буры вугаль, гаручыя сланцы торф.
Металічныя карысныя выкапні: жалезныя руды, баксіт-даўсанітавыя руды, праяўленні каляровых металаў, рэдкіх і рэдказямельных элементаў, золата.
Неметалічныя карысныя выкапні: Горна-хімічная сыравіна: каменная соль, калійныя солі, гіпс і ангідрыт, фасфарыты, даламіты, сапрапелі, трэпелы і апокі. Цэментавая і гліністая сыравіна:
крэйда, мергель, лёгкаплаўкія, вогнетрывалыя і тугаплаўкія гліны, каалін, гліністая вохра. Шкляныя і фармовачныя пяскі. Будаўнічы камень: граніты, дыярыты, дэвонскія даламіты, ледавіковыя валуны. Цагельныя гліны, Будаўнічыя пяскі, Пясчана-жвіравыя сумясі. Бурштын, Алмазы, Графіт, Мораны дуб.
Вадкія карысныя выкапні: прэсныя і мінеральныя падземныя воды, металаносныя расолы.
Нафта
У Беларусі радовішчы нафты вядомы на Прыпяцкім прагіне, галоўным чынам у Гомельскай вобласці. Першае прамысловае радовішча адкрыта ў Рэчыцкім раёне ў 1964. Сярэдняя штогадовая здабыча нафты ў Беларусі складае зараз 1,7 млн тСайт Беларуснафты . сяго ў Рэспубліцы Беларусь на сённяшні момант выяўлена 82 нафтавыя радовішчы, з якіх распрацоўваюцца 62. Эканоміка-геаграфічныя ўмовы здабычы нафты ў Беларусі надзвычай спрыяльныя. Наяўнасць высокакваліфікаваных працоўных рэсурсаў і навуковых кадраў, густая сетка шляхоў зносін, блізкасць да спажыўца спрыяюць эканамічнаму боку здабычы. Пачынаючы з 2005 г. у Беларусі штогод здабываецца каля 1,7 млн т нафты. У далейшым яе здабыча можа зменшыцца да 1,1 млн т з-за зніжэння запасаў. На 2019 год пры захаванні тэпмаў здабычы даказаных запасаў нафты нам хопіць на 35 гадоў. Сёння вядуцца актыўныя работы па пошуку новых прадуктыўных пластоў, у тым ліку і тых, якія знаходзяцца на цяжкадаступных глыбінях. І гэта дае вынікі: у 2010-х былі адкрыты Паўднёва-Шацілкаўскае і Вугальскае радовішчы (1,7 млн тон).https://neftok.ru/strany/neft-v-belorussii.html Разам з нафтай са свідравін радовішчаў Гомельскай вобласці здабываецца спадарожны нафтавы газ.
Прыродны газ Здабыча прыроднага газу ажыццяўляецца таксама на адзіным у Беларусі Краснасельскім нафтагазакандэнсатным радовішчы (каля Рэчыцы).
Буры вугаль На Беларусі паклады бурага вуглю выяўлены ў Прыпяцкім прагіне і Брэсцкай упадзіне, у асноўным на тэрыторыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Вядомы Брынёўскае, Жыткавіцкае і Тонежскае радовішчы. Агульныя геалагічныя запасы — больш за 1 млрд т, разведаныя — больш за 150 млн т. Якасць іх невысокая, распрацоўка пакуль не вядзецца, але гаспадарчае выкарыстанне магчымае нават у блізкай перспектыве.
Гаручыя сланцы На Беларусі паклады гаручых сланцаў выяўлены ў Прыпяцкім прагіне, у асноўным на тэрыторыі Гомельскай і Мінскай абласцей. Агульныя прагнозныя запасы — да 8 млрд т. Глыбіня залягання 50-600 м, магутнасць пласта 0,5-3 м. Папярэдне разведана Тураўскае радовішча гаручых сланцаў. Гэтыя гаручыя сланцы патрабуюць пры выкарыстанні папярэдняй тэрмічнай апрацоўкі, здабыча не вядзецца.
Торф
На Беларусі вядомы шматлікія паклады торфу з захаванымі геалагічнымі запасамі 4,3 млрд т. Узрост 4-12 тыс. гадоў (трапляецца і торф больш старажытных эпох).
Торф выкарыстоўваецца як паліва, для вытворчасці арганічных і арганамінеральных угнаенняў, біястымулятараў, кармавых дражджэй, фільтраў, сарбентаў, фарбавальнікаў драўніны, тарфянога воску, лекавых сродкаў, прадуктаў бытавой хіміі і інш. Значная плошча тарфяных радовішчаў асушана і выкарыстоўваецца ў якасці меліяраваных глебаў.
Жалезныя руды На Беларусі выяўлены Аколаўскае радовішча жалезных руд (Стаўбцоўскі раён) і Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд (Карэліцкі раён), але іх здабыча не вядзецца.
Каменная соль На Беларусі прамысловыя паклады вядомы на Прыпяцкім прагіне. Мазырскае радовішча ў Гомельскай вобласці распрацоўваецца. Са здабытай сыравіны вырабляюць кухонную соль у горадзе Мазыр.
Калійныя солі
У Беларусі паклады калійных солей сканцэнтраваны ў паўночнай частцы Прыпяцкага прагіну: Старобінскае радовішча ў Мінскай вобласці і Петрыкаўскае радовішча калійных і каменнай соляў ў Гомельскай вобласці. Агульныя запасы калійных солей ацэньваюцца ў 6,5 млрд тон. Старобінскае радовішча распрацоўваецца вытворчым аб'яднаннем «Беларуськалій».
Калійная соль — асноўная сыравіна, з якой атрымліваюць калійныя ўгнаенні, металічны калій і яго злучэнні. На Беларусі вытворчасць калійных угнаенняў вядзецца ў горадзе Салігорск.
Фасфарыты Фасфарыты на тэрыторыі Беларусі былі знойдзены ў другой палове XIX ст. ў раёне Мсціслава, Чавусаў і Быхава. У 1930-х гг. у Магілёўскай вобласці дзейнічалі 3 невялікіх прадпрыемствы па вытворчасці фасфарытавай мукі з мясцовай сыравіны. На гэтай тэрыторыі, у межах Сожскага фасфараноснага басейна, фасфарыты прымеркаваны да тоўшчы кварцава-глаўканітавых пяскоў мелавога перыяду. Папярэдне разведаны 2 радовішчы — Мсціслаўскае і Лабковіцкае. Другі, менш даследаваны, фасфараносны басейн Беларусі — Прыпяцкі, у Бресцкай вобласці.
Гліністая вохра Гліністая вохра здаўна вядома ў мясцовасці Ляхава Гара ў Лоеўскім раёне. Гэты мінеральны пігмент залягае ў выглядзе лінз і праслоеў магутнасцю да 50-80 см у кварцавых пясках неагенавага ўзросту. Вохра ўяўляе сабой гліну з вялікай колькасцю гідрааксідаў жалеза, з-за чаго мае плямістую тэкстуру і ярка-жоўтую або залацістую афарбоўку. Гэты матэрыял прыдатны для прыгатавання эмалей, алейных і клеевых фарбаў, устойлівых да светлавога і атмасфернага ўздзеяння.
Бурштын
На Беларусі найбольш перспектыўны на бурштын раён — заходняя частка Палесся. Залежы бурштыну знаходзяцца на глыбіні 15-80 м. У Беларусі вучоныя выявілі толькі адзін від бурштыну — суцыяніт. Праведзеныя экспертызы даказалі: па якасці беларускі бурштын не саступае знакамітаму прыбалтыйскаму.
Літаратура
Катэгорыя:Геалогія Беларусі Беларусь