Камсамо́л (скарачэнне ад Камуністычны саюз моладзі), поўная назва Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (УЛКСМ) — палітычная моладзевая арганізацыя ў СССР.

УЛКСМ — моладзевая арганізацыя Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. Створаны як Расійскі камуністычны саюз моладзі (РКСМ) 29 кастрычніка 1918 года, у 1924 годзе РКСМ было прысвоена імя У. І. Леніна — Расійскі ленінскі камуністычны саюз моладзі (РЛКСМ), у сувязі з утварэннем Саюза ССР (1922) камсамол у сакавіку 1926 года быў пераназваны ва Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (УЛКСМ).

У 1977 годзе ў камсамол уваходзілі звыш за 36 мільёнаў грамадзян СССР ва ўзросце 14—28 гадоў.

З распадам СССР камсамол самараспусціўся. З цягам часу на поставецкай прасторы паўстала шмат арганізацый, якія лічаць сябе правапераемніцамі камсамола.

Гісторыя thumb|left|300px|Члены прэзідыума I Усерасійскага з’езда саюзаў працоўнай і сялянскай моладзі (29 кастрычніка — 4 лістапада 1918). Лютаўская рэвалюцыя 1917 года спрыяла павялічэнню грамадска-палітычнай актыўнасці моладзі. Пачалі з’яўляцца маладзёжныя арганізацыі працоўных «Праца і святло» і іншыя, сябры якіх арыентаваліся на сацыялістычныя партыі. У 1917 годзе ў Петраградзе арганізацыйна аформіўся арыентаваны на бальшавікоў Сацыялістычны саюз працоўнай моладзі (ССПМ). 29 кастрычніка — 4 лістапада 1918 года адбыўся I Усерасійскі з’езд саюзаў працоўнай і сялянскай моладзі, на якім было абвешчана стварэнне Расійскага камуністычнага саюза моладзі (РКСМ). Датай заснавання лічыцца 29 кастрычніка 1918.

Першыя камсамольскія значкі выдаваліся не ўсім, бо тыражы былі малымі, і хутчэй былі ўзнагародай для найлепшых камсамольцаў. Адзін з першых падобных значкоў уяўляў з сябе сцяжок з зоркай і чатырма літарамі «Р. К. С. М.» У кастрычніку 1922 года на V з’ездзе быў зацверджаны адзіны выгляд значка: на сцяжку ў цэнтры зоркі літары «КИМ» (, Камуністычны інтэрнацыянал моладзі). Надпіс «ВЛКСМ» з’явіўся на значках толькі ў 1947 годзе, а канчатковы выгляд з профілем Леніна значкі УЛКСМ атрымалі толькі ў 1956 годзе.

У 1924 годзе арганізацыі прысвоена імя У. І. Леніна — Расійскі ленінскі камуністычны саюз моладзі (РЛКСМ). У сакавіку 1926 года ў сувязі з утварэннем у 1922 СССР РЛКСМ быў перайменаваны ва Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі.

Неўзабаве камсамол застаўся адзінай у РСФСР, а пазней і ў СССР палітычнай маладзёжнай арганізацыяй. Праз яе структуру здзяйснялася ідэалагічнае выхаванне моладзі, рэалізоўвалі палітычныя і сацыяльныя праекты. Пад кіраўніцтвам камсамола ў 1922 годзе была створана дзіцячая палітычная арганізацыя: Усерасійская, пасля Усесаюзная піянерская арганізацыя імя Леніна.

У часе масавых рэпрэсій 1937—1939 гадоў былі арыштаваныя і растраляныя шматлікія заснавальнікі і кіраўнікі РКСМ/УЛКСМ: Оскар Рыўкін, Л. Шацкін, Яфім Цэйтлін, Аляксандр Косараў і інш. Генеральны сакратар ЦК УЛКСМ Аляксандр Мільчакоў (1928—1929) правёў 16 гадоў у лагерах.

У 1941 годзе налічвалася больш за 10 млн камсамольцаў. Каля 1 млн з іх сталі , тры з паловай тысячы сталі Героямі Савецкага Саюза, тры з паловай мільёны былі ўзнагароджаныя ордэнамі і медалямі.

thumb|300px|Урачыстая маніфестацыя на Чырвонай плошчы ў Маскве, прысвечаная 50-годдзю УЛКСМ. З пачаткам перабудовы ў камсамольскім руху з’явіліся дэідэалагізаваныя і камерцыйныя плыні. У 1989 годзе пра сваю самастойнасць абвясцілі Камуністычныя саюзы моладзі Літвы і Эстоніі. 27—28 верасня 1991 адбыўся XXII Надзвычайны з’езд УЛКСМ, на якім адбыўся роспуск арганізацыі. 29 дэлегатаў не ўхвалілі рашэнне пра самароспуск і пакінулі з’езд. Асобныя члены УЛКСМ, нязгодныя з рашэннем з’езда (сярод іх і беларус Сяргей Вазняк), стварылі аргкамітэт па адраджэнні УЛКСМ. У 1993 годзе іх намаганнямі ў Расіі быў створаны Расійскі камуністычны саюз моладзі.

У Беларусі

Ленінскі камуністычны саюз моладзі Беларусі (ЛКСМБ) быў заснаваны 24 верасня 1920 года.

Найвышэйшы кіроўны орган — з’езд дэлегатаў. Паміж з’ездамі кіраванне здзяйсняў цэнтральны камітэт (ЦК), абраны з’ездам; паміж пасяджэннямі цэнтральнага камітэта — бюро цэнтральнага камітэта, абранае ЦК. Найвышэйшая кіроўная пасада — першы сакратар цэнтральнага камітэта, выканаўчы орган — сакратарыят ЦК.

Пасля распаду СССР і самароспуску УЛКСМ адбыўся XXX З’езд ЛКСМБ (снежань 1991), дзе прынята рашэнне пра пераўтварэнне ў Саюз моладзі Беларусі (СМБ). На XXXVII з’ездзе ў 1995 годзе ён быў перайменаваны ў Беларускі саюз моладзі, а ў 2002 годзе аб’яднаны з Беларускім патрыятычным саюзам моладзі (заснаваным у 1997) у адзіную арганізацыю, якая атрымала назву Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. БРСМ падтрымліваецца дзяржавай.

У іншых дзяржавах У Казахстане, Малдове, Расіі, Украіне камсамольскія арганізацыі існуюць як маладзёжныя арганізацыі камуністычных партый. У балтыйскіх дзяржавах камсамольскія арганізацыі забароненыя нароўні з камуністычнымі.

У іншых дзяржавах: (КНДР) (КНР) (В’етнам) (Венесуэла) (Чылі)

Літаратура

Спасылкі

Российский комсомол Ленинский коммунистический союз молодёжи Украины Официальный сайт Коммунистической Партии Российской Федерации Официальный сайт СКМ РФ-Союз коммунистической молодёжи России Музей истории молодёжного движения Владимир Маяковский «Лозунги к комсомольской перекличке. Готовься! Целься!» Полное собрание сочинений. Том 10. Стихотворения 1929—1930 гг. Моральный кодекс строителя коммунизма Комсомольцы 60-х годов комсомольцам 2018 года Вергасов Ф. Всесоюзный Ленинский Коммунистический союз молодёжи (ВЛКСМ) Королёв А. А. «Поздний» Комсомол и «раннее» предпринимательство Криворученко В. К. Александр Васильевич Косарев. К биографии генерального секретаря ЦК ВЛКСМ, жертве сталинизма Криворученко В. К. Внутрисоюзная демократия в ВЛКСМ в 20-30-х годах: слова и дела Криворученко В. К. Каким он был? Некоторые факты об истории ВЛКСМ. Год 1987-й

Мухамеджанов М. М. Комсомол: последние десять лет (1981—1991)

Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Леніна Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Зніклі ў 1991 годзе Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна Катэгорыя:Арганізацыі СССР Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1918 годзе Катэгорыя:Кастрычнік 1918 года Катэгорыя:1918 год у Расіі