Бяро́завае, Куты — возера ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Бярэзіна (басейн Дняпра), за 15 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Кіраўск, за 5 км на поўнач ад Бабруйска, прыкладна за 1,9 км на поўдзень ад вёскі Гута.
Плошча паверхні возера 0,12 км². Найбольшая даўжыня каля 1,25 км, найбольшая шырыня каля 0,1 км, даўжыня берагавой лініі каля 2,6 кмИванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Т. 1.. Катлавіна возера старычнага тыпу, на пойме Бярэзіны. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя і забалочаныя.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, карась, плотка і іншыя віды рыб.
Літаратура
Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 г.
Спасылкі Общая характеристика озёр Могилёвской области Морфометрические параметры озёр Могилёвской области Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Т. 1.
Катэгорыя:Азёры Кіраўскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны