Ніжні Ноўгарад (; з 1932 да 1990 — Горкі, ) — горад у цэнтральнай Расіі, адміністрацыйны цэнтр Прыволжскай федэральнай акругі і Ніжагародскай вобласці. Другі па колькасці насельніцтва горад у Прыволжскай федэральнай акрузе і на рацэ Волзе, сёмы па колькасці насельніцтва горад у краіне. Заснаваны па некаторых ацэнках 4 (10) лютага 1221 года уладзімірскім князем Юрыем Усеваладавічам як памежная крэпасць.

Размешчаны ў цэнтры Усходне-Еўрапейскай раўніны, на сутоку Акі і Волгі. Ака дзеліць горад на дзве часткі: на высокім правым беразе размешчана нагорная на Дзятлавых гарах, і зарэчная — на яе левым нізінным беразе. На левым беразе Волгі размешчаны горад-спадарожнік Бор.

Гісторыя

Сядзіба князёў Заснаваны вялікім князем Юрыем Усеваладавічам у 1221 годзе на сутоку рэк — Волгі і Акі. У 1350 годзе ў Ніжні Ноўгарад была перанесена сталіца Уладзіміра-Суздальскага княства. Вялікі князь Дзмітрый Канстанцінавіч (1323—1383) намагаўся зрабіць сваю сталіцу канкурэнтам Маскве і пабудаваў каменную крэпасць і некалькі цэркваў.

Наймацнейшая крэпасць Маскоўскага княства Пасля далучання да Маскоўскага княства ў 1392 годзе, мясцовыя князі ўзялі прозвішча Шуйскія і перасяліліся ў Маскву, дзе занялі важныя пасады і нават на некаторы час апынуліся на чале рускай дзяржавы (Васіль Шуйскі). Ніжні Ноўгарад выкарыстоўваўся як моцны апорны пункт у вайне з Казанскім ханствам. Моцны Крэмль з чырвонай цэглы, адна з найстарэйшых крэпасцяў у Расіі, быў пабудаваны ў 1508—1511 гадах пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара. Крэпасць здолела адолець татарскія аблогі ў 1520 і 1536 гадах.

У 1612 годзе «народнае апалчэнне» пад кіраўніцтвам мясцовага купца Кузьмы Мініна і князя Дзмітрыя Пажарскага разбіла і выгнала з Масквы польска-літоўскія войскі. Галоўная плошча горада перад крамлём названая ў гонар Мініна, сам ён пахаваны на тэрыторыі крэпасці.

У наступным стагоддзі горад служыў важным гандлёвым цэнтрам,. У 17 і 18 стагоддзях атрымаў развіццё адмысловы стыль у іконапісе і архітэктуры — Строганаўскі стыль.

Гандлёвы цэнтр У 1817 годзе ў Ніжні Ноўгарад быў перанесены Макар’еўскі кірмаш, які пачаў прыцягваць мільёны наведнікаў штогод. У сярэдзіне 19 стагоддзя Ніжні Ноўгарад лічыўся гандлёвай сталіцай Расійскай імперыі. Развіваліся і іншыя галіны эканомікі, і напачатку 20 стагоддзя горад быў адным з эканамічных цэнтраў краіны. У 1909-17 гадах выдавалася газета «Казьма Мінін».

Пісьменнік Максім Горкі нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў 1868 годзе. Яшчэ пры яго жыцці ўлады перайменавалі горад у Горкі, пасля вяртання пісьменніка ў СССР у 1932 годзе. Гістарычная назва была вернутая ў 1991 годзе.

У часы СССР горад быў закрыты для наведвання для забеспячэння сакрэтных ваенных распрацовак, якія вяліся на ніжагародскіх прадпрыемствах. Фізік і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Андрэй Сахараў быў сасланы ў Горкі да 1986 года.

Прамысловасць Аўтамабілебудаванне.

Адукацыя Ніжагародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. І. Лабачэўскага Ніжагародскае тэатральнае вучылішча

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Памятныя мясціны Сабор Аляксандра Неўскага (Ніжні Ноўгарад) Успенская царква на Ільінскай гары Царква Нараджэння Іаана Прадцечы (Ніжні Ноўгарад)

Транспарт Ніжагародскі метрапалітэн Ніжагародскі трамвай

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Мікалай Мікалаевіч Багалюбаў (1909—1992) — савецкі матэматык і фізік-тэарэтык Юрый Міхайлавіч Багданаў (нар. 1944) — беларускі паэт. Максім Адамавіч Багдановіч (1891—1917) — беларускі паэт, перакладчык Мілій Аляксеевіч Балакіраў (1836—1910) — рускі кампазітар, піяніст, дырыжор, кіраўнік «Магутнай купкі» Наталля Міхайлаўна Вадзянава (нар. 1982) — расійская супермадэль, актрыса і філантроп Васіль Паўлавіч Васільеў (1818—1900) — рускі вучоны-сінолаг Максім Горкі (1868—1936) — рускі савецкі пісьменнік Ніна Іванаўна Гусельнікава (нар. 1924) — беларуская і руская артыстка оперы. Юрый Аляксандравіч Іваноў (нар. 1931) — беларускі інжынер-будаўнік. Іван Пятровіч Кулібін (1735—1818) — расійскі механік-самавучка і вынаходнік Канстанцін Іванавіч Лосеў (нар. 1933) — беларускі артыст оперы і аперэты (барытон). Мікалай Арцем’евіч Маер (1932—2012) — беларускі хімік. Доктар хімічных навук (1976), прафесар (1989). Ірына Алегаўна Сітнікава (нар. 1945) — беларускі архітэктар. Паліна Анціпаўна Стрэпетава (1850—1903) — руская актрыса. Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч (нар. 1926) — беларускі музыказнавец, педагог. Уладзімір Андрэевіч Сцяклоў (1864—1926) — рускі матэматык, арганізатар і гісторык навукі, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук (1912). Валянціна Анатольеўна Цяплова (нар. 1940) — беларускі гісторык, педагог.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Ніжагародскай вобласці

Катэгорыя:Гарады-мільянеры Расіі