Белазар — гэта праграма машыннага перакладу тэкстаў з рускай мовы на беларускую, і зваротна, упершыню выдадзеная 1 лістапада 2002 года. Аўтарам праграмы з’яўляецца Алег Азароўскі, з-за чаго яна і атрымала падобную назву. Белазар аўтаматызуе працэс перакладу ў зазначаных кірунках, даючы карыстальніку гатовы чарнавы варыянт перакладу, падказвае варыянты перакладу любога слова, падсвятляе неперакладзеныя словы і словы з магчымымі арфаграфічнымі памылкамі. Праграма прызначана для працы ў Windows XP SP3, 2003, Vista, 7. Белазар распаўсюджваецца бясплатна для некамерцыйнага выкарыстання, і не мае ніякіх абмежаванняў па часе выкарыстання і колькасці запускаў. У 2008 годзе налічваў 81 тыс. беларускіх і 149 тыс. рускіх артыкулаў, злучаных між сабой 97 тыс. перакладных сувязяў.

Магчымасці Двухбаковы пераклад Праграма дазваляе рабіць пераклады як з рускай мовы на беларускую — гэтак і наадварот. Пры гэтым пры даданні новага перакладу ў адзін слоўнік (напрыклад, руска-беларускі) — ён аўтаматычна дадаецца і ў іншы (беларуска-рускі).

Захоўванне слоўнікавых артыкулаў у выглядзе словаформаў Пры даданні новага слова ці словазлучэння ў слоўнік, праграма фармуе і захоўвае таксама ўсе яго формы. Напрыклад, для назоўніка могуць быць пабудаваны 12 словаформаў, а для дзеяслова (закончанае + незакончанае трыванне) — цэлых 30!

Магчымасць перакладу кароткіх выразаў Белазар можа перакладаць слова адной мовы ў словазлучэнне іншай мовы і наадварот, а таксама словазлучэнне ў словазлучэнне! Словазлучэнне можа ўтрымоўваць не больш за 5 слоў.

Інтэлектуальная карэктоўка перакладу Белазар не проста перакладае тэкст адзін-у-адзін. Ён можа зрабіць, пры неабходнасці, карэктоўкі ў перакладзе, каб дасягнуць большай узгодненасці слоў у сказе.

Акуратнасць і дакладнасць апрацоўкі тэкстаў Белазар можна выкарыстоўваць для перакладу html-старонак, ini-файлаў праграм, перакладаў праграмных інтэрфейсаў — ён не псуе тэгі, не збівае радкі, захоўваючы нязменнай структуру зыходнага файла.

Аўтаматычнае пераключэнне раскладак клавіятуры Паўсюль у праграме, дзе ёсць такая неабходнасць, рэалізавана аўтаматычнае пераключэнне раскладак клавіятуры з рускай мовы на беларускую і назад. Вам нават няма патрэбы ўсталёўваць гэтыя раскладкі ў сістэме — Белазар самастойна ініцыялізуе іх падчас загрузкі, і скіне падчас выхаду з праграмы!

Арфаграфічны кантроль беларускага тэксту У Белазары версіі 2.0 з’явіўся арфаграфічны аналізатар беларускага тэксту. Кантроль арфаграфіі грунтуецца на правілах напісання беларускіх слоў, і ўлічвае чашчыню з’яўлення тых ці іншых спалучэнняў літар у словах на беларускай мове.

Хуткасць працы Белазар ствараўся з тым разлікам, каб спрасціць і паскорыць усе аперацыі, якія ў ім можна выконваць: ад устаўкі новых слоў у слоўнікі — да атрымання гатовага перакладу. «Гарачыя кнопкі» і іншыя прыстасаванні дазваляюць не выкарыстоўваць мыш у большасці аперацый.

Арфаграфічны аналіз Убудаваны ў праграму арфаграфічны аналізатар тэксту дазваляе выявіць найболей распаўсюджаныя памылкі ў беларускай мове, а таксама словы з магчымымі памылкамі. Пачынальна з версіі 3.5 арфакантроль дапоўнены модулем чашчыннага аналізу літараспалучэнняў для беларускай і рускай моў, што прыкметна павялічыла якасць выяўлення магчымых памылак у тэкстах.

Падтрымка лацінкі Белазар мае абмежаваную падтрымку беларускай лацінкі. Ёсць магчымасць імпартаваць тэкст, напісаны лацінкай, для рэдагавання ў праграме, а затым можна экспартаваць яго ў лацінку. Праграма падтрымлівае лацінку, захаваную ў кодавай старонцы СР1257 (Baltic), і ў фармаце HTML Unicode.

Гісторыя Версія 1.0 (1 лістапада 2002 года) — першая апублікаваная версія «Белазара». Выйшла ў свет у выглядзе дэма-версіі. Версія 1.5 Версія 2.0 Версія 2.5 Версія 2.5.7 Версія 3.0 (сакавік 2004) Версія 3.5 (красавік 2004) Версія 3.7 (студзень 2005) Версія 4 (красавік 2005) Версія 5 (чэрвень 2007) Версія 6 (сакавік 2009)

Спасылкі Афіцыйны сайт Мінулая версія афіцыйнага сайта

Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне