Та́мперэ, Та́мерфорс (, ) — горад у правінцыі Пірканмаа на поўдні Фінляндыі, другі па значнасці гарадскі цэнтр пасля Хельсінкі. Тамперэ мае 204 тысячы жыхароў (разам з суседнімі муніцыпалітэтамі — больш за 300 тысяч) і з’яўляецца другім па значнасці гарадскім цэнтрам Фінляндыі пасля Хельсінкі.

Геаграфія Горад размешчаны на поўдні Фінляндыі, знаходзіцца паміж двума азёрамі: Нясіярві на поўначы і Пюхяярві на поўдні. Розніца між узроўнямі вады гэтых азёр — 18 метраў, між імі цячэ рака Тамеркоскі даўжынёй 945 метраў. Рака падзяляе гістарычны цэнтр горада на дзве часткі.

Найбліжэйшыя гарады — Нокія, Піркала, Кангасала, Юлёярві, Орывесі, Куру, Руавесі і Лемпяля.

Клімат Клімат Тамперэ блізкі да ўмерана-марскога: мяккая снежная зіма і кароткае халаднаватае лета. Самы халодны месяц — - люты, а самы цёплы — ліпень. Снег ляжыць у сярэднім з канца лістапада да сярэдзіны красавіка.

Гісторыя У 1775 годзе ў раёне ракі Тамеркоскі шведскім каралём Густавам III было заснавана гандлёвае паселішча. Ужо праз чатыры гады, у 1779 годзе, паселішча атрымала статус горада. У той час Тамперэ быў невялікім гарадком, які займаў усяго некалькі квадратных кіламетраў.

Вялікае Княства Фінляндскае У XIX стагоддзі, калі Тамерфорс у складзе Вялікага Княства Фінляндскага быў адным з гарадоў Расійскай імперыі, ён ужо ўяўляў сабой буйны гандлёвы і індустрыяльны цэнтр. На працягу другой паловы XIX стагоддзя Тамерфорс складаў амаль палову прамысловага патэнцыялу Фінляндыі. Індустрыяльная моц горада дала яму другую назву — «Паўночны Манчэстэр».

З-за развіцця вытворчасці і будаўніцтва новых заводаў Тамперэ павялічваў сваю плошчу за кошт далучэння суседніх сельскіх паселішчаў.

У снежні 1905 года ў Тамерфорсе праходзіла 1-я канферэнцыя РСДРП, дзе ўпершыню сустрэліся У. І. Ленін і Сталін.

Незалежная Фінляндыя

Падчас Грамадзянскай вайны ў Фінляндыі (28 студзеня — 15 мая 1918 года) Тамперэ быў месцам адной са стратэгічна важных падзей — 6 красавіка «белыя» ўзялі горад і захапілі ў палон каля 10 000 «чырвоных».

Тамперэ быў вядомы як горад тэкстыльнай і металургічнай прамысловасці. Аднак у 1990-х гадах ён стаў вядомы як цэнтр тэлекамунікацыйнай індустрыі і інфармацыйных тэхналогій. Тэхналагічны цэнтр Хермія () у раёне Херванта () з’яўляецца флагманам гэтай індустрыі.

Эканоміка Тамперэ — вузел чыгунак і аўтадарог, порт.

У горадзе дзейнічае шэраг буйных прадпрыемстваў машынабудаўнічай, цэлюлозна-папяровай, хімічнай, гарбарна-абутковай, тэкстыльнай, харчовай прамысловасці, ГЭС, вылічальны цэнтр. Дзейнічае завод канцэрна Pilkington.

Культура

Тамперэ вядомы сваім насычаным культурным жыццём. У горадзе пражывалі і пражываюць некаторыя з класікаў і вядомыя фінскія пісьменнікі. Горад таксама мае даўнія тэатральныя традыцыі — у горадзе дзейнічаюць Рабочы тэатр Тамперэ і Тэатр Тамперэ, кожны жнівень праводзіцца тэатральны фестываль (Tampereen Teatterikesä).

У горадзе штогод у сакавіку праводзіцца Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў. Tammerfest — фестываль урбаністычнага рока праходзіць у горадзе кожны ліпень, акрамя таго, гарадскі мастацкі фонд штогод арганізоўвае ў горадзе яшчэ 3 міжнародныя культурныя мерапрыемствы: Tampere Jazz Happening кожны лістапад, Tampere Vocal Music Festival і Tampere Biennale у розныя гады.

У Тамперэ размешчаны галоўны офіс папулярнага ва ўсёй краіне тэлеканала YLE TV2.

Славутасці

Адным з самых ранніх культавых збудаванняў Тамперэ з’яўляецца Старая царква, пабудаваная ў класічным стылі ў 1828 годзе па праекце архітэктараў Карла Басі і Карла Энгеля. У неагатычным стылі пабудавана ў 1881 годзе царква Алексантэры, а ў стылі нацыянальнага рамантызму збудаваны па праекце Ларса Сонка ў 1907 годзе Кафедральны сабор. У 1966 годзе ў стылі мадэрнізм пабудаваны ў раёне Калева па праекце архітэктараў Райлі і Рэйма Піетыля сучасны бетонны храм — царква Калева.

Адзіная праваслаўная царква ў гонар Аляксандра Неўскага і свяціцеля Мікалая пабудавана ў цэнтры Тамперэ ў 1899 годзе па праекце інжынера Т. У. Языкава.

У горадзе дзейнічае каля 20 музеяў: мастацкі музей Сары Хілдэн, музей шпіянажу, Фінскі музей гульняў, музей паліцыі, музей Леніна, а таксама музей мумі-троляў, прысвечаны творчасці Тувэ ЯнсанГде живут муми-тролли? — журнал Вокруг света.

Адукацыя У акрузе Тамперэ дзейнічае 4 універсітэты, сярод якіх найважнейшымі з’яўляюцца Універсітэт Тамперэ (UTA, заснаваны ў 1925, у сярэдзіне 2000-х навучалася больш за 12 000 студэнтаў) і Тамперскі тэхналагічны ўніверсітэт (TTY, таксама больш за 12 000 студэнтаў), размешчаны ў раёне Херванта.

Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Каарла Аарні, фінскі акцёр і рэжысёр Рэйна Валкама, фінскі акцёр Каарла Васама, фінскі гімнаст Пія Війтанен, фінскі палітык Май-Ліс Раяла, прыма-балерына Фінскага нацыянальнага балета Маці Ярвінен, фінскі лёгкаатлет

Гарады-пабрацімы

Выбарг, Расія Санкт-Пецярбург, Расія (1993) Ніжні Ноўгарад, Расія Брашаў (), Румынія Хемніц (), Германія Эсэн (), Германія Каўнас (), Літва Кіеў (), Украіна Коўпавагюр (), Ісландыя Лінц (), Аўстрыя Лодзь (), Польшча Мішкальц (), Венгрыя Норчэпінг (), Швецыя Одэнсэ (), Данія Оламаўц (), Чэхія Саскатун (), Саскачэван, Канада Сірак’юс (), Нью-Ёрк, ЗША Тарту (), Эстонія Тронхейм (), Нарвегія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт Тамперэ

Катэгорыя:Гарады Фінляндыі