Алякса́ндр Міха́йлавіч Абрамо́віч (, Забалацце, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, доктар юрыдычных навук, прафесар Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл..

Біяграфія Нарадзіўся 10 красавіка 1944 года ў в. Забалацце Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

У 1973 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1973 г. — аспірант, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, выконваў абавязкі загадчыка адзела Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1986 г. — доктар юрыдычных навук, з 1990 г. — прафесар. З 1988 па 2008 г. загадваў кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.

У 1991—1992 гг. — член Камітэта Канстытуцыйнага нагляду СССР; у 1992—1996 гг. — старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь (Цэтральная выбарчая камісія). З 1996 па 2004 г. — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2004 па 2008 г. — намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл..

А. М. Абрамовіч займаўся распрацоўкай праблем прававога забеспячэння дзяржаўнага кіравання інвестыцыйнымі працэсамі на агульнадзяржаўным і рэгіянальных узроўнях, узаемаадносін цэнтральных і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, уздзеяння мясцовых органаў улады на вырашэнне рэспубліканскіх і рэгіянальных праблем, канцэпцыі прававога статуса асобы ў перыяд пабудовы грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 5 індывідуальных і некалькіх калектыўных манаграфій і кніг Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Адк. рэд. С. А. Балашэнка. — Мн.:БДУ, 2004. — 134 с..

Памёр 1 снежня 2018 года. Цырымонія развітання прайшла 4 снежня ў канцэртнай зале «Мінск»В Минске простились с заслуженным юристом Беларуси Александром Абрамовичем .

Узнагароды Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1998); Ордэн «Знак Пашаны».

Бібліяграфія

Государственное управление строительством в СССР. Минск, 1982; Правовой статус советского гражданина. Минск, 1988 Беларусь и Россия. Организационно-правовые основы интеграции. 1996—2001. Минск, 2001 (в соавт.) К вопросу о перспективах государственного развития. Минск, 2003. Абрамович, А. М. Правовой статус советского гражданина : [монография] / А. М. Абрамович; под ред. В. И. Шабайлова. — Минск : Наука и техника, 1988. — 91 с А16 Избранные труды / А.М. Абрамович. – Минск : ЮрСпектр, 2019. – 576 с. – (Наследие права).

Катэгорыя:Дактары юрыдычных навук Катэгорыя:Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне Катэгорыя:Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь