Месца загубы ахвяр фашызму на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Людзвіноў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.

У сакавіку 1943 года ў час карнай аперацыі нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі жывымі ў калгасным хляве 125 мірных жыхароў — старых, жанчын, дзяцей. У 1972 годзе на месцы гібелі ахвяр фашызму пастаўлены помнік — скульптура старога і дзяўчыны, якая ўскладае кветкі.

Літаратура

Катэгорыя:Ваенныя злачынствы нацыстаў у Беларусі Катэгорыя:Месцы пакаранняў смерцю Катэгорыя:Людзвіноў (Петрыкаўскі раён) Катэгорыя:Масавыя пакаранні смерцю Катэгорыя:Мемарыяльныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Славутасці Петрыкаўскага раёна