Валянцін Аркадзевіч Астаповіч (, Менск — ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і беларускага графіка Аркадзя Антонавіча Астаповіча (1896—1941)Аркадий Астапович «Девять писем и вся жизнь». Переписка художников А. А. Астаповича и 3.А. Астапович (Бочаровой). 1915—1941 годы .

Скончыў у 1958 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, галоўным архітэктарам доследна-канструктарскага бюро Мінгандальмантажу БССР, у 1963—1977 гадах — кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражываў у г. Жодзіна Мінскай вобласці.

Творчасць Аўтар праектаў (у аўтарскім калектыве) гасцініцы «Магілёў», Дом спорту, забудова праспекта Пушкіна, Шміта (1963—1975), палаца культуры і тэхнікі вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» (1977; сааўтары Я. Смальгоўскі, В. Ладыгіна) у Магілёве; гасцініцы «Інтурыст» у Брэсце (1965—1975); серыі 88 тыпавых праектаў 5- і 9-павярховых жылых дамоў, блок-секцый і інтэрнатаў (1975-79), эксперыментальных дамоў серыі 88 Гродзенскай лінііОльга Брянцева Основные этапы развития жилища в Республике Беларусь (20—80-е г.) .

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Брэста