Дэвід Роўленд Фрэнсіс (; 1 кастрычніка 1850 — 15 студзеня 1927) — пасол ЗША ў Расіі ў 1916—1918 гадах. Да гэтага займаў пасаду мэра Сент-Луіса (1885—1889), губернатара штата Місуры (1889—1893) і міністра ўнутраных спраў ЗША (1896—1897). У 1904 годзе адкрываў III летнія Алімпійскія гульні. Быў членам Дэмакратычнай партыі ЗША.

Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў ЗША Катэгорыя:Губернатары Місуры Катэгорыя:Паслы ЗША ў Расіі Катэгорыя:Кіраўнікі гарадоў