Царква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай — мураваны праваслаўны храм у горадзе Скідзель Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца каля шашы Гродна — Мінск на зав. Усходнім, 3.

Гісторыя

26 кастрычніка 2001 года архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій асвяціў месца і заклаў першы камень у падмурак на месцы будаўніцтва храма. Будаўніцтва храма пачалося ў 2002 годзе. 25 кастрычніка 2014 года адбылося асвячэнне Царквы ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі БеларускайХрам Святых навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай г. Скідзель .

Архітэктура Вырашана ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны крыжова-купальны храм, завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 праслы з закамарамі, якія прарэзаны арачнымі вокнамі-трыфорыумамі. Цэнтральны і бакавыя арачныя ўваходы вылучаны парталамі-рызалітамі пад бочкавымі пакрыццяміЦарква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Гродзенскага раёна Катэгорыя:Храмы Скідзеля Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:2014 год у Беларусі