Пімен Рыгоравіч Калеснікаў () — удзельнік вызвалення Беларусі ў Другую сусветную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Скончыў ваенна-тэарытычную (1933) і Арэнбургскую ваенную авіяцыйную школы лётчыкаў (1934). У Чырвонай Арміі з 1931 года. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Волхаўскім, Паўднёвым, Заходнім, 1-м і 2-м Беларускім франтах.

Старшы штурман штурмавой авіяцыі маёр Калеснікаў вызначыўся ў 1944 годзе пры вызваленні Рагачова, Бабруйска, Мінска, Слоніма, ліквідацыі груповак праціўніка ў бабруйскім «катле». Да 1957 года ў Савецкай Арміі.

Памяць У Мінску яго імя носіць вуліца (2000), мемарыяльная дошка на доме № 4.

Літаратура Калеснікаў Пімен Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Т.7. — Мінск, 1998. — С. 463. Колесников Пимен Григорьевич // Герои Советского Союза: краткий биографический словарь: в 2 т. — Т. 1. — М., 1987. — С. 696.

Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі 1 класа