Франці́шак Ляхо́цкі (; , , Расійская імперыя — 13 верасня 1988, Пенсільванія, ЗША) — польскі паэт-эмігрант беларускага паходжання.
Біяграфія Нарадзіўся ў Пружанах у сям’і мясцовага шляхціца Міхаіла. Унук Ксаверыя Ляхоцкага, маршалка пружанскай шляхты ў канцы XIX стагоддзя. Дзяцінства правёў у маёнтку сям’і ў вёсцы Росахі. У 1915 годзе сям’я эвакуіраваная ўглыб Расіі.
Па вяртанні ў Пружаны жыў на вуліцы Замкавай, працаваў школьным інспектарам, пасля ў фінаддзеле.
Арыштаваны 24 сакавіка 1940 года з прыходам у Заходнюю Беларусь Саветаў. 21 жніўня асуджаны на 8 гадоў у папраўча-працоўным лагеры ва Ухце, а яго сям’я дэпартаваная ў Казахстан. 8 верасня 1941 года амніставаны і разам з сынамі далучыўся да фарміраванай Арміі генерала Андэрса. У 1942 годзе разам з арміяй пакінуў СССР, ваяваў у I корпусе ў Шатландыі.
Пасля вайны асеў у Вялікабрытаніі, дзе скончыў курсы садаводства і агародніцтва, працаваў па спецыяльнасці. З 1950 года — у ЗША, горад Блумфілд. Некаторы час вёў ліставанне з настаўніцай з Пружанаў Варварай Шпакоўскай.
Памёр 13 верасня 1988 года. Пахаваны ў (Пенсільванія). Рэабілітаваны 12 ліпеня 1989 года.
Творчасць Паэтычныя зборнікі «Ластаўчыны гнёзды» (1970), «Дом з лістоўніцы» (1971), «На бярозавай кары» (1980), «За карункавыя вечары» (1984), «Над Мухаўцам» і «Палессе» (1987), у якіх апяваў роднае Палессе.
Апавяданне «Споведзь».
Па смерці Францішка Ляхоцкага яго кнігі перадаў польскаму аддзелу бібліятэкі ў Нью-Брытэне (Канектыкут, ЗША) Ян Вуйцік.
Пераклады на беларускую мову (пераклад Віктар Швед). 9 кастрычніка 2010 года гэты пераклад быў прэзентаваны ў «Пружанскім палацыку».
Літаратура
Спасылкі Кароткі жыццяпіс на Камунікаце Franciszek Lachocki // Echa Polesia
Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Імігранты ЗША Катэгорыя:Памерлі ў Пенсільваніі