«Дзікае паляванне 2» () — расійскі дакументальны фільм, створаны Паўлам Шараметам на тэлеканале ОРТ у 2002 годзе.
Сюжэт Журналісцкае расследаванне Паўла Шарамета па гвалтоўных знікненнях лідараў апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, бізнесмена Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. Гэта яго другі фільм, які працягвае расследаваць абставіны выкрадання людзей у Беларусі. Першы фільм быў «Дзікае паляванне», які ў 2000 годзе быў паказаны на ОРТ, але ў Беларусі яго забаранілі да паказу.
Здымачная група аўтар сцэнарыя — Павел Шарамет рэжысёр — Сяргей Галавецкі рэжысёр мантажу — Наталля Радзівонава аператары — Аляксей Мацюшкін, Уладзімір Андронаў, Уладзімір Бабарыка, Кірыл Бутырын, Яўген Вялічка, Сяргей Гельбах, Аляксандр Ісаеў, Юрый Апельянц гукарэжысёр — Кацярына Іадловіч рэдактар — Наталля Бышова кампазітар — Павел Усанаў мантаж — Максім Кітаеў прадзюсар — Алег Вальноў
Прэм’ера Фільм паказаны па канале ОРТ 31 жніўня 2002 года ў 13:10 па мінскім часе, але на тэрыторыі Беларусі ў гэты час канал АНТ паставіў іншую праграму.
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Расіі