Аляксандр Нячаеў (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Гомель».

Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, з 2010 года пачаў выступаць за дубль мясцовага «Дынама». З цягам часу замацаваўся ў дублі, стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе. У пачатку 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Кобрын», аднак у ліпені таго ж года вярнуўся ў «Дынама». 1 жніўня 2015 года дэбютаваў за «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Бярозы-2010» (2:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Да канца сезона працягваў гуляць за дубль. У пачатку 2016 года пакінуў брэсцкі клуб.

У сакавіку 2017 года стаў іграком «Ліды», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў лідскі клуб у студзені 2018 года і ў хуткім часе далучыўся да брэсцкага «Руха». Стаў асноўным брамнікам каманды, прайшоў з ёй шлях ад Другой да Вышэйшай лігі. У сезоне 2020 чаргаваўся ў складзе з Раманам Сцяпанавым, а ў 2021 годзе быў другім брамнікам пасля Паўла Паўлючэнкі, згуляў у адным матчы чэмпіянату і двух матчах Кубка Беларусі.

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рух» і падпісаў кантракт на 1,5 гады з азербайджанскім клубам «Сабах». Быў рэзервовым брамнікам, згуляў толькі ў адным матчы ў Кубку Азербайджана. У студзені 2023 года пакінуў «Сабах».

У лютым 2023 года стаў іграком «Мінска», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.

У студзені 2024 года папоўніў склад «Гомеля».

Міжнародная кар’ера У 2014 годзе прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі ў якасці рэзервовага брамніка. Згуляў за зборную ў двух матчах (13 жніўня з Малдовай і 4 верасня з Ліхтэнштэйнам), выходзячы на замены.

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль Дынама 1 −0 2011 дубль Дынама 9 −6 2012 дубль Брэст 13 −13 2013 дубль Дынама 18 −26 2014 дубль Дынама 27 −39 2015 (1) Д2 Кобрын 4 −5 2015 (2) дубль Дынама 12 −23 2017 Д2 Ліда 23 −27 2018 Д3 Рух 28 −13 2019 Д2 Рух 17 −16 2020 Д1 Рух 13 −17 2021 Д1 Рух 1 −1 2022 Д1 Сабах 0 0 2023 Д1 Мінск 23 −21

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Кобрын Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Сабах Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель