Іван Сяргеевіч Зорын (нар. , с. Аляксандраўка-Данская, Паўлаўскі раён, Варонежская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1969 годзе. Працаваў старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белдзіпрахарчпраме, з 1974 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Мінскграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1961 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Дом быту на 265 рабочых месцаў (1979), 7-, 9-павярховыя жылыя дамы з блокамі камунальна-бытавога і гандлёвага абслугоўвання па праспекце Міру (1980—1983), аддзяленне Будбанка (1981), 12-павярховы жылы дом у Салігорску, рэканструкцыя ўнівермага (1981), Дом культуры (1987) у Слуцку.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Салігорска Катэгорыя:Архітэктары Слуцка Катэгорыя:Члены КПСС