Асіповіцкая ваенна-аператыўная група; Асіповіцкая ВАГ; Ваенна-аператыўная група пры Асіповіцкім падпольным райкоме КП(б)Б — партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Асіповіцкага, Бабруйскага раёнаў Магілёўскай, Чэрвеньскага, Пухавіцкага раёнаў Мінскай абласцей; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.
Гісторыя Створаная ў ліпені 1943 года ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загадам Магілёўскай (абласной) ваенна-аператыўнай групы на базе 210-га, 211-га, 212-га, 213-га партызанскіх атрадаў расфарміраванай 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады. У ліпені 1943 створаныя 214-ы і 215-ы атрады, у жніўні — 216-ы атрад, у лістападзе 1943 уключаны асобны 309-ы атрад.
28 чэрвеня — 3 ліпеня 1944 ваенна-аператыўная група (1854 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру ваенна-аператыўнай групы Мікалаю Піліпавічу Каралёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Кіраванне ваенна-аператыўнай групы Сакратар падпольнага РК КП(б)Б Рыгор Максімавіч Вайцянкоў
Камандзіры Мікалай Піліпавіч Каралёў (ліпень 1943 — сакавік 1944); І. Б. Гнядзько (сакавік — май 1944, выконваў абавязкі); Васіль Васілевіч Глотаў (май — ліпень 1944).
Начальнікі штаба А. А. Няхай (ліпень 1943 — студень 1944); Ф. Дз. Лашкевіч (студзень — ліпень 1944).
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці Катэгорыя:1943 год у Беларусі