Ю́ркавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юркавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Моладскі сельсавет у складзе Лагойскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Моладзі. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Юркавічы, сельсавет перайменаваны ў Юркавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР. 11 чэрвеня 1932 года рэарганізаваны ў Юркавіцкі нацыянальны польскі сельсавет, які 26 мая 1935 года быў рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 25 ліпеня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чырванашвабаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14..

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лагойскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя польскія сельсаветы БССР