«Чароўная гарэзніца» () — мастацкі фільм 1991 года рэжысёра Жака Рывета. Галоўныя ролі выканалі Мішэль Пікалі, Джэйн Біркін, Эмануэль Беар.

Сюжэт Пажылы мастак Эдуард Фрэнхофер (Мішэль Пікалі) дзесяць гадоў таму пачаў пісаць карціну «Чароўная гарэзніца», аднак пасля жаніцьбы з натуршчыцай Ліз (Джэйн Біркін) мастак упаў у зацяжны творчы крызіс і закінуў працу. Калі да мастака прыязджае яго малады калега Нікаля (Давід Бурштэйн) са сваёй юнай сяброўкай Марыянай (Эмануэль Беар), натхнёны яе прыгажосцю Эдуард вырашае завяршыць распачатую карціну. Марыяна пачынае хадзіць у студыю пазіраваць. Эдуард не лічыцца з камфортам натуршчыцы і ставіць яе ў самыя незвычайныя ды нязручныя позы, часам між імі адбываюцца размовы і нават спрэчкі. Неўзабаве пачынае нараджацца шэдэўр. За час працы над карцінай Марыяна мяняецца, нібы адкрываючы ў сабе нешта новае. Яна прымае рашэнне разарваць свае адносіны з Нікаля, які яе раўнуе. Мукі нараджэння шэдэўра таксама атручваюць адносіны Фрэнхофера з жонкай. Мастак прымае рашэнне замураваць карціну ўнутры сцяны сваёй студыі.

Акцёрскі склад Мішэль Пікалі — Эдуард Фрэнхофер, мастак Джэйн Біркін — Ліз, яго жонка Эмануэль Беар — Марыяна

Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў».

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 7 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Францыі 1991 года Катэгорыя:Фільмы Швейцарыі 1991 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1991 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Швейцарыі Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Жака Рывета Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:Фільмы пра мастакоў