Аляксандр Андрэевіч Кудраўцаў (нар. , Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі БеларусьАЛЕКСАНДР КУДРЯВЦЕВ. МЕЧТАЮ СТАТЬ ЧЕМПИОНОМ ЕВРОПЫ СРЕДИ ВЕТЕРАНОВ. Выступаў за зборную Беларусі.
Біяграфія Выхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Вадзім Мікалаевіч АлексінАЛЕКСАНДР КУДРЯВЦЕВ: «ХОТЕЛОСЬ ОСТАТЬСЯ В БАСКЕТБОЛЕ И БЫТЬ ЧЕМ-ТО ПОЛЕЗНЫМ НАШЕМУ ВИДУ СПОРТА». Кар’еру пачаў у сезоне 1997/98 у клубе «Гродна-93». З 2001 года быў у складзе сталічнай каманды «Мінск-БНТУ», праз два гады выступаў у клубах Польшчы, Славакіі і Украіны. У 2010 годзе перайшоў у клуб «Мінск-2006» і стаў лідарам. У 2013 годзе перабраўся ў турэцкі «Газіянтэп», а потым у літоўскі «Піена», дзе таксама быў на вядучых ролях. У 2003—2019 гадах абараняў колеры нацыянальнай зборнай і неаднаразова прызнаваўся лепшым баскетбалістам Беларусі.
У 2014 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Мінск»Лепшы беларускі баскетбаліст Аляксандр Кудраўцаў зноў стаў «драконам», дзе выступаў да 2019 года.
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры працуе менеджарам жаночай зборнай Беларусі.
Кар’ера 1997—1998 — Гродна-93 1998—2000 — Гродна-2 2000—2001 — РШВСМ-БДПА (Мінск) 2001—2002 — БК Мінск 2002—2003 — Мінск-БНТУ 2003—2004 — АЗС Кашалін (Кашалін, Польшча) 2004 — СПУ Нітра (Нітра, Славакія) 2004—2005 — Асторыя (Быдгашч, Польшча) 2005—2008 — Чарні Слупск (Слупск, Польшча) 2008—2009 — Палітэхніка-Галічына (Львоў, Украіна) 2009—2010 — Гаверла (Івана-Франкоўск, Украіна) 2010—2012 — Мінск-2006 2012—2013 — Цмокі-Мінск 2013 — Газіянтэп (Турцыя) 2013—2014 — Піена Жвайгждэс (Пасваліс, Літва) 2014—2019 — Цмокі-Мінск
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (9): 1997/1998, 2010/2011, 2011/2012, 2012/2013, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2002/2003. Бронзавы прызёр чэмпіянату Польшчы (1): 2005/2006. Бронзавы прызёр Украінскай баскетбольнай лігі (1): 2008/2009. Уладальнік Кубка Беларусі (7): 2010, 2011, 2012, 2014, 2015, 2016, 2018.
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93» Катэгорыя:Ігракі «Асторыі» Быдгашч Катэгорыя:Ігракі «Чарні» Слупск Катэгорыя:Ігракі АЗС Кашалін (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Галічыны» Львоў (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі БНТУ (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі СПУ Нітра Катэгорыя:Ігракі «Гаверлы» Івана-Франкоўск Катэгорыя:Ігракі «Газіянтэпа» (баскетбол)