Белару́ская чыгу́нка (БЧ) — дзяржаўны аператар чыгуначных ліній у Беларусі; дзяржаўнае беларускае аб’яднанне, падпарадкаванае Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўключана 84 арганізацыі і 3 прадстаўніцтвы. У сучасных межах дзейнічае з 1953 года. У снежні 1991 года аддзялілася ад адзінай чыгункі былога СССР і стала самастойная.

27 лістапада 1996 года ўзнагароджана Ганаровай граматай Кабінету Міністраў Рэспублікі БеларусьПостановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 27 ноября 1996 г. № 757 «О награждении Белорусской железной дороги Почетной грамотой Кабинета Министров Республики Беларусь» .

Гісторыя

Фарміраванне дарогі ў савецкі перыяд (БССР) Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе на тэрыторыі рэспублікі дзейнічалі Заходняя, Беларуская (з кіраўніцтвам у Гомелі), Брэст-Літоўская (кіраўніцтва ў Баранавічах) і Беластоцкая чыгункі.

У пасляваенны перыяд ішло не толькі маштабнае аднаўленне пуцей, але і адміністрацыйныя рэарганізацыі ў кіраванні. У 1951 годзе Брэст-Літоўская чыгунка і Мінскае аддзяленне Заходняй чыгункі былі аб’яднаны ў Мінскую чыгунку. У 1953 годзе яна была далучана да Беларускай чыгункі, галоўнае ўпраўленне якой размясцілася ў Мінску. У 1957 годзе Беларусі былі перададзены Аршанскае і Віцебскае аддзяленні Калінінскай чыгункі (РСФСР). У выніку межы Беларускай чыгункі супалі з адміністрацыйнымі межамі БССР.

Развіццё ў 1960—1980-я гады З 1960-х гадоў на БЧ (руск. БЖД) пачаўся пераход на новыя віды цягі і мадэрнізацыя. У 1963 годзе на БЧ паступілі першыя магістральныя цеплавозы, і пачаўся рух пасажырскіх цягнікоў на цеплавознай цязе на лініі Орша—Брэст. У 1963 годзе быў электрыфікаваны першы ўчастак чыгункі Мінск—Аляхновічы. Да 1983 года быў арганізаваны скразны рух на электрацязе ад Брэста да Масквы.

БЧ пастаянна шукала шляхі павышэння рэнтабельнасці і эфектыўнасці працы. У 1967 годзе прадпрыемствы БЧ аднымі з першых перайшлі на новыя ўмовы планавання і эканамічнага стымулявання ў рамках касыгінскай рэформы.

У 1984—1986 гадах на БЧ быў праведзены маштабны эканамічны эксперымент. Яго мэтай стала павышэнне прадукцыйнасці працы за кошт сумяшчэння прафесій, пашырэння зон абслугоўвання і скарачэння колькасці персаналу (напрыклад, укараненне працы машыністаў без памочнікаў). У выніку эксперыменту колькасць работнікаў была скарочана на 13,2 тысячы чалавек, але пры гэтым прадукцыйнасць працы вырасла на 15,8 %, а заработная плата тых, хто застаўся, — на 12-24 %. З 1987 года БЧ перайшла на ўмовы поўнага гасразліку і самафінансавання.

У 1989 годзе на БЧ была ўведзена аўтаматызаваная сістэма браніравання і продажу білетаў «Экспрэс-2» на пасажырскія цягнікі і даведачна-інфармацыйная сістэма «ВІЗІНФОРМ» у Мінску, Гомелі і Брэсце. Пачата будаўніцтва буйнога вакзальнага комплексу ў Мінску. Дзейнічалі 2 вылічальныя цэнтры (Мінск, Брэст) і спецыяльнае бюро па распрацоўцы аўтаматызаваных сістэм кіравання ў Гомелі.

Перыяд незалежнай Беларусі У снежні 1991 года Беларуская чыгунка аддзялілася ад адзінай чыгункі былога СССР і стала самастойнай.

У перыяд з 28 лютага да 12 сакавіка 2022 года не працавала электронная сістэма продажу квіткоў на сайце Беларускай чыгункі і ў карпаратыўным мабільным дадатку, у выніку чаго купляць квіткі пасажырам прыходзілася ўручную ў дзень адпраўлення на вакзалах і станцыях, што выклікала сур’ёзныя складанасці. Касіры ўпершыню за шмат гадоў сталі выдаваць папяровыя білеты старажытнага ўзору (без месца). Таксама ўзнікалі складанасці і з аплатай карткамі.

Беларуская чыгунка трапіла ў санкцыйныя спісы Канады (лістапад 2022 года) і Украіны (студзень 2023 года). Канада (лістапад 2022 года), Еўрапейскі Саюз і Швейцарыя (чэрвень 2023 года), Украіна (лістапад 2023 года), Аўстралія (люты 2024 года) і Новая Зеландыя (верасень 2024) абвясцілі аб санкцыях супраць начальніка БЧ Уладзіміра Марозава.

Структура БЧ У складзе Беларускай чыгункі 6 аддзяленняў (унітарных прадпрыемстваў), якія аб’ядноўваюць 368 станцый, 17 лакаматыўных дэпо, 12 вагонных дэпо, 20 дыстанцый пуці, 13 дыстанцый сігналізацыі і сувязі, 7 дыстанцый электразабеспячэння і інш. прадпрыемствы. Парк грузавых вагонаў налічвае каля 36 тыс. адзінак транспартных сродкаў, пасажырскі парк мае больш за 1 тыс. цягавых сродкаў.

Беларуская чыгунка — член міжнароднай Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак і Міжнароднага саюза чыгунак.

Аддзяленні Беларускай чыгункі Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Фармат пасажырскіх перавозак НОВЫ ФАРМАТ ПАСАЖЫРСКІХ ПЕРАВОЗАК. Міжнародныя лініі Камерцыйныя лініі Міжрэгіянальныя лініі Рэгіянальныя лініі Гарадскія лініі

Лакаматыўная гаспадарка

На чыгунцы 16 асноўных, 4 адваротных і 1 маторавагоннае дэпо. Асноўныя лакаматыўныя дэпо: ЦЧ-1 Мінск ЦЧ-2 Маладзечна ЦЧ-3 Баранавічы ЦЧ-4 Лунінец ЦЧ-5 Ліда ЦЧ-6 Ваўкавыск ЦЧ-7 Брэст ЦЧ-8 Гомель ЦЧ-10 Жлобін ЦЧ-11 Калінкавічы ЦЧ-12 Магілёў ЦЧ-13 Асіповічы ЦЧ-14 Крычаў ЦЧ-15 Орша ЦЧ-16 Віцебск ЦЧ-17 Полацк

Маторавагоннае дэпо: ЦЧ-9 Мінск

Начальнікі Беларускай чыгункі Павел Мікалаевіч Уладзімірскі (1936—1937) Міхаіл Сямёнавіч Панамароў (1937—1938) Пётр Міхайлавіч Някрасаў (1938—1940) Ніл Іванавіч Краснабаеў (1940—1942; 1943—1946) Дзмітрый Якаўлевіч Камароў (1946—1952) Уладзімір Аляксеевіч Мяркулаў (1952—1953) Гаўрыіл Іванавіч Кацяш (1953—1969) Яўген Паўлавіч Юшкевіч (1969—1981) Андрэй Рыгоравіч Андрэеў (1981—1990) Сцяпан Ільіч Шкапіч (1990—1993) Яўген Іванавіч Валадзько (1993—1998) Віктар Рыгоравіч Рахманько (1998—2002) Васіль Іванавіч Гапееў (2002—2004) Уладзімір Ільіч Жарэла (2004—2008) Анатоль Аляксандравіч Сівак (2009—2012) Уладзімір Міхайлавіч Марозаў (2012—2024) Валерый Емяльянавіч Вярэніч (2024—ц.ч.)

Гл. таксама Беларуская чыгуначная грамада Музей Беларускай чыгункі Чыгуначная транспартная сістэма Мінска

Крыніцы

Літаратура

История Белорусской железной дороги из XIX века в век XXI. / В. В. Яновская и др. — Минск: «Мастацкая літаратура», 2012. — 955с. ISBN 978-985-02-1375-4. Железная дорога Беларуси: История и современность. В. Г. Рахманько, А. В. Бессольнов, В. А. Шоба и др. Под общей редакцией В. Г. Рахманько. — Мн.: ОДО «Триолета», 2001. — 488 с. ISBN 985-6533-02-3. Железнодорожная магистраль Белоруссии. 100 лет./Д. Б. Лосев, А. В. Кость и др. — Минск: «Беларусь», 1971. — 206с.

Спасылкі Афіцыяльная старонка Вершы пра беларускую чыгунку

Катэгорыя:Транспартныя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Цягнікі Беларускай чыгункі