«Каложа» — карціна Віталя Цвіркі, створаная ў 1969 годзе. Апісанне Сярод твораў мастака найбольш вядомым з’яўляецца пейзаж, зроблены ў Гродне — «Каложа». Каляровая гучнасць і напружанасць восеньскіх фарбаў у гэтым творы адметна надзвычайна экспрэсіўным выглядам. Пейзаж з царквой на беразе Нёмана праўдзіва перадае лістападаўскае надвор’е, калі дрэвы пачынаюць агаляць кроны і палаюць жоўтай і чырвонай лістотай на фоне халоднага восеньскага неба. У цэнтры — нібы свечка свеціцца сваімі тэракотавымі мурамі трапяткі сярэднявечны храм. Мастак стаяў на высокім пагорку на мурах Старога замка, на другім беразе рэчкі Гараднічанкі, а на супрацьлеглым пагорку зіхацеў краявід, які лёг на палатно. Палатно знаходзіцца ў экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Спасылкі
Катэгорыя:Карціны 1969 года Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь