Ігар Канстанцінавіч Лапацін (, г. Палтава, Украіна — ) — беларускі заолаг. Доктар біялагічных навук (1965), прафесар (1966).
Біяграфія Скончыў Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1946; аспірантура, 1949).
Працаваў у запаведніке «Асканія Нова» (Украіна, з 1946), Адэскім дзяржаўным універсітэце (1950—1954, старшы навуковы супрацоўнік заалагічнага музея, выкладчык кафедры заалогіі), Таджыкскім нацыянальным універсітэце (1954—1970, прафесар кафедры заалогіі, з 1966 — загадчык кафедры, дэкан біялагічнага факультэта), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1970, прафесар кафедры заалогіі, у 1970—1998 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: энтамалогія; таксаномія; заалогія беспазваночных; зоагеаграфія.
Узнагароды Званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР» (1990), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1984) і інш.
Літаратура Листоеды юга Средней Азии и Северного Афганистана (Coleoptera, Chrysomelidae) : автореферат диссертации … доктора биологических наук / Лопатин И. К. ― Ленинград, 1964. Лапацін Ігар Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 132. Лопатин Игорь Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 544. Лопатин Игорь Константинович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 324—325. Игорь Константинович Лопатин // Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. — Минск, 2012. — № 3. — С. 101.