Ізвястковы () — пасёлак гарадскога тыпу ў Аблучанскім раёне Яўрэйскай аўтаномнай вобласці. Размешчаны на рацэ Кімкан (басейн Біры), за 104 км на захад ад Бірабіджана і за 37 км на ўсход ад Аблучча. Праз Ізвястковы праходзіць аўтатраса Чыта — Хабараўск.

Пасёлак размешчаны на Транссібірскай магістралі, на якой — станцыя Ізвястковая, ад якой ідзе адгалінаванне на БАМ (праз Кульдур на Чэгдамын).

Насельніцтва — 1809 жыхароў (перапіс 2010). Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1948 года. Насельніцтва

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Яўрэйскай аўтаномнай вобласці