Альфонс Баляслававіч Петрашкевіч (псеўданімы: Філафей Калінка, Пранцішак Красоўскі; , ф. Вінцантова, — , ф. Вінцантова, Вілейскі павет, Віленская губерня) — беларускі паэт. Крыптанімы: А. П-іч; А. П.; А. Петр-віч
Біяграфічныя звесткі Меў шляхецкае паходжанне. Рана асірацеў і выхоўваўся дзядзькам-селянінам. Атрымаў пачатковую адукацыю, працаваў на зямлі.
Памёр ад запалення лёгкіх.
Творчасць Пачынаў пісаць па-руску і па-польску, высмейваў норавы засцянковай шляхты. Прыкладна ў 1909 годзе пад уплывам Змітрака Бядулі паэт трывала стаў на беларускі літаратурны шлях. З 1911 года пачаў друкаваць лірычныя і гумарыстычныя вершы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Памерлі ад хваробы лёгкіх Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Мядзельскім раёне