Увесь перыяд грамадзянскай вайны ў Нігерыі ў небе перавагу захоўвала федэральная авіяцыя, бо ВПС Біяфры былі вельмі малалікімі. Сярод пілотаў і тэхнікаў бакоў была значная частка еўрапейскіх наймітаў. Дапамогу ў засваенні лятальных апаратаў таксама аказвалі дзяржаўныя ваенныя спецыялісты.

Авіяцыя бакоў

Нігерыя З пачаткам вайны лётчыкаў у федэралаў катастрафічна не хапала, паколькі большасць прафесійных ваенных пілотаў (ігба па нацыянальнасці) далучыліся да арміі Біяфры. Вялікабрытанія — саюзнік цэнтральнага ўрада — адмовілася прадаць баявыя самалёты. У сувязі з гэтым улады прасілі дапамогі ў СССР.

Напярэдадні і ў ходзе канфлікту ВПС Нігерыі валодалі наступнымі машынаміМихаил Жирохов. Нигерия, 1967-70 гг. // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2011.. +МадэльКраіна-вытворцаКолькасцьПаметкаМіГ-17Ф27МіГ-1520Іл-286Aero L-29 Delfin16прадастаўлены з падачы савецкага кіраўніцтваDornier Do 2720Piaggio P.149D14Nord Noratlas10

Біяфра Біяфрыйцы стварылі невялікія, але эфектыўныя паветраныя сілы. Першым камандуючым авіяцыі сепаратыстаў быў Чуд Сакі, пасля — Годвін Эзейла. Абодва прайшлі падрыхтоўку ў канадскіх авіятараўVidal, Joao M. Texans in Biafra T-6Gs in use in the Nigerian Civil War // Air Enthusiast, No. 65, September-October 1996, pp. 40-47..

У Біяфры з самага пачатку надалі вялікую ўвагу стварэнню ўласных ВПС. Першапачаткова абмежаваліся купляй некалькіх транспартных самалётаў для перавозкі нелегальна закупленага ўзбраення, а пазней набылі баявыяМихаил Жирохов. Авиация в гражданской войне в Нигерии // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2004..

За ўвесь перыяд канфлікту біяфрыйцы валодалі наступнымі машынамі. +МадэльКраіна-вытворцаКолькасцьПаметкаMalmö MFI-95Douglas B-26 Invader2прадаставіў гандляр зброяй П’ер ЛарэйсNorth American B-25 Mitchell2de Havilland Dove2Fokker F27 Friendship1раней належаў авіякампаніі Nigeria Airways, выкарыстоўваўся як бамбардзіроўшчыкDouglas DC-31выкарыстоўваўся як бамбардзіроўшчыкNorth American T-6 Texan4-6

Удзел замежнікаў Для дапамогі з засваеннем савецкай ваеннай тэхнікі ў Нігерыю прыбылі егіпецкія і чэхаславацкія вайскоўцы. Акрамя іх, пры ўрадавай авіяцыі працавалі найміты з Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Радэзіі і ПАР. Іх вербаваў Джон Пітэрс. Характэрна, што за замежных лётчыкаў у ВПС Біяфры адказваў Алістэр Уікс, былы калега Пітэрса па «Каманда 5». У наёмніцкіх колах хадзіла гісторыя пра тое, што апошні неяк патэлефанаваў першаму і сказаў: «Не набірай людзей для Біяфры. Я не хачу, каб мае хлопцы змагаліся з тваімі». Сярод найбольш вядомых пілотаў-наймітаў, якія ваявалі за Біяфру, былі паляк Ян Зумбах, француз Жан Банэ, немцы Генрых Варцкі, Фрыдрых Герц, швед Карл Густаў фон Розен, канадзец Лін Гарысан, радэзіец Джэк Малак.

Баявыя вылеты 10 ліпеня 1967 года ВПС Біяфры атакавалі аэрадром у Макурды, дзе згарэла некалькі грамадзянскіх DC-3, якія выкарыстоўваліся для перакідання варожых войск. У аперацыі ўдзельнічаў Зумбах. На наступны дзень адзіночны B-26R атакаваў аэрадромы ў Лагасе і Кано, але безвынікова. 26 ліпеня B-26 і трафейны DC-3 атакавалі эсмінец «Нігерыя» недалёка ад горада Порт-Харкорт. 12 жніўня сепаратысты праводзяць бамбардзіроўкі ўздоўж ракі Нігер. 30 жніўня ўрадавыя МіГі нанеслі ўдар па аэрадроме Анітша. 10 верасня яны змаглі знішчыць на зямлі адзін B-26 у Энугу. 7 кастрычніка падчас начной атакі на Лагас быў страчаны біяфрыйскі «Фокер» (пяць белых наймітаў загінулі) — на яго борце выбухнула самаробная бомба.

З лістапада 1967 года разгарнула актыўныя дзеянні ўдарная авіяцыя Нігерыі, прычым цэлямі нападу сталі не ваенныя аб’екты і пазіцыі войск праціўніка, а грамадзянская інфраструктура і гарадскія кварталы. Гэта рабілася для таго, каб пасеяць паніку сярод мірнага насельніцтва, падарваць эканоміку мяцежнай правінцыі.

Амаль усю восень і зіму авіяцыя бакоў не праводзіла паветраныя рэйды з прычыны недахопу запчастак. Пазней у небе «гарачай кропкі» з’явіліся Іл-28. Самалёты, пілатуемыя егіпцянамі і чэхаславакамі, выкарыстоўваліся для дывановых бамбардзіровак аб’ектаў (як грамадзянскіх, так і ваенных) на тэрыторыі Біяфры. Пасля таго, як у маі 1968 года ахвяры мірнага насельніцтва перавысілі дзве тысячы чалавек, налёты былі спынены. У гэты час біяфрыйцы практычна бяздзейнічалі ў паветры з-за тэхнічных складанасцяў, страты машын і аэрадромаў.

У маі 1969 года актыўнасць біяфрыйскай авіяцыі аднаўляецца, перш за ўсё за кошт дзейнасці падраздзялення шведскага найміта фон Розена «Дзеці Біяфры». 22 мая эскадрылля нанесла свой першы ўдар, атакаваўшы аэрадром пад Порт-Харкортам. 24 мая «Дзеці Біяфры» разбамбілі Бенін-Сіці, 26 мая — Энугу. 28 мая самалёты фарміравання вывелі са строю электрастанцыю ва Угелі. 30 мая яны здзейснілі налёт на Калабар. Пілоты сцвярджалі, што імі былі знішчаны або пашкоджаны не менш за 12 самалётаў нігерыйскіх ВПС, у тым ліку два МіГ-17 і тры Іл-28. Улады ўсё адмаўлялі і заяўлялі аб мінімальнай шкодзе.

Са жніўня 1969 па студзень 1970 года біяфрыйцы і шведскія найміты здзейснілі каля трохсот баявых вылетаў, у якіх было страчана ўсяго два самалёты (абодва лётчыкі загінулі). Яшчэ адзін самалёт быў пашкоджаны на зямлі ў выніку атакі МіГ-17, аднак намаганнямі тэхнічнага персаналу быў уведзены ў строй.

У чэрвені нігерыйскі МіГ з брытанцам на борце збіў DC-7 Чырвонага Крыжа. У лістападзе біяфрыйскія T-6G з партугальцамі на борце атакавалі аэрадром пад Порт-Харкортам, пасля чаго нігерыйскія МіГі арганізавалі патруляванне, якое скончылася збіццём аднаго Т-6 (перамогу атрымаў брытанскі найміт). 22 снежня года федэралы, падтрыманыя МіГамі і Іл-28, пачалі апошняе наступленне на войскі сепаратыстаў.

Гл. таксама Авіяцыя Кот-д’Івуара падчас грамадзянскай вайны Авіяцыя эфіопа-эрытрэйскай вайны

Крыніцы

Літаратура

Михаил Жирохов. Нигерия, 1967-70 гг. // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2011. Михаил Жирохов. Авиация в гражданской войне в Нигерии // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2004.

Катэгорыя:Гісторыя Нігерыі Катэгорыя:Авіяцыя паводле войн