Кліўлендскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Кліўленд у штаце Агая, ЗША.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1964 годзе і адкрыты для заняткаў у 1965 годзе пасля набыцця Фэнскага каледжа, прыватнай вучэльні, якая дзейнічала з 1923 года. Універсітэт затым яшчэ паглынуў Кліўлендскую колу права Маршала ў 1969 годзе. Сёння вучэльня з'яўляецца часткай універсітэцкай сістэмы штата, мае больш за 120 тысяч выпускнікоў і прапануе больш за 200 акадэмічных праграм у васьмі каледжах. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж здароўя Каледж права Каледж грамадскіх спраў і адукацыі Каледж бізнесу Каледж інжынерыі Каледж паслядыпломнай адукацыі Ганаровы каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Агая

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Агая Катэгорыя:Кліўленд