Марыя Маліцкая (; нар. 9 мая 1900, Кракаў — 30 верасня 1992, Кракаў) — польская актрыса тэатра і кіно.

У міжваенны час выступала ў кракаўскіх і варшаўскіх тэатрах. Падчас нямецкай акупацыі спачатку працавала, як афіцыянтка, а пасля ў калабарацыйным Тэатры камедыі (1941—1944). За гэта і цесныя сувязі з немцамі была пакарана Аб’яднаннем артыстаў польскіх сцэн (ZASP) забаронаю выступаць на сталічных сцэнах.

Пасля вайны выступала ў Шчэціне, Бельску, Лодзі, а з 1957 года да пенсіі ў 1971 годзе ізноў у Тэатры імя Юльюша Славацкага ў Кракаве.

Фільмаграфія 1927 — Магіла невядомага салдата — Нэлі, дачка Лазоўскага 1927 — Кліч мора — Ганка 1928 — Дзікунка — Іта, дачка Крушынскага 1929 — Шляхам ганьбы — Марыся Журкуўна 1930 — Янка Мызыка (фільм) — спявачка Ева Карэцкая 1930 — Вецер з мора — Тэрэза 1931 — Спакушаная — Лена 1931 — Небяспечны рай — Альма 1936 — Пан Твардоўскі — матка Твардоўскага 1966 — Бар’ер — прыбіральшчыца 1980 — Клік Клак — Карнэлія 1980 — Сапраўдны нявінны твар дзіцяці — Пані Брамсан

Крыніцы

Спасылкі Марыя Маліцкая ў базе filmweb.pl Марыя Маліцкая ў базе filmpolski.pl Марыя Маліцкая ў базе Filmoteki Narodowej «Nitrofilm»

Катэгорыя:Кінаактрысы Польшчы Катэгорыя:Актрысы тэлебачання Катэгорыя:Актрысы нямога кіно Катэгорыя:Актрысы тэатра Польшчы Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя