Гігроцыбе стракатая (Hygrocybe psittacina) — грыб сямейства . Грыб неядомы.
Назва
Беларускія назвы: грыб-папугай, вільготніца пярэстая, воўчы грыб ці благі грыб.
Сінонімы навуковай назвы
Апісанне Капялюшык дыяметрам 2-5 см, спачатку званочкавы, потым паступова набывае распасцёртую форму з шырокім пляскатым грудком у цэнтры. Краі капялюшыка рубчастыя. Скурка зялёнага колеру, гладкая, бліскучая, з клейкай халадцападобнай паверхняй. Мякаць белага колеру, ломкая і кудзелістая, з непрыемным зямлістым пахам і амаль не мае смаку. Ножка 4-6 см у вышыню, дыяметрам 0,4-0,8 см, цыліндрычная, вельмі тонкая, полая, крохкая, пакрыта сліззю, такога ж колеру, што і капялюшык, альбо трохі святлей. Пласцінкі прырослыя, рэдкія і шырокія, жаўтлявага колеру.
Споравы парашок белы.
Зменлівасць З узростам капялюшыкі становяцца больш сухімі і набываюць жаўтлявае або ружовае адценне. Пласцінкі з узростам жоўкнуць ад краёў да ножкі. Ножка з узростам таксама жоўкне. На белай мякаці могуць быць жоўтыя ці зялёныя плямы.
Экалогія і распаўсюджанне На лясных палянах, лугах і пашах, вялікімі групамі. Сезон лета-восень.
Зноскі
Літаратура
«Funghi», — Instituto Geografico De Agostini, Novara, Italia, 1997 П. Янсен, «Всё о грибах», СПб.: ИД «Кристалл», 2006 П. Хардинг, «Грибы. Мини-энциклопедия», М.: АСТ, 2002
Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Неядомыя грыбы Катэгорыя:Агарыкальныя