12 ліпеня 2024 года каля вёскі Вялікае Карасёва ў Маскоўскай вобласці разбіўся авіялайнер Sukhoi Superjet 100-95LR прыватнай расійскай авіякампаніі «Газпром Авія». Самалёт выконваў перагоначны рэйс GZP9608 па маршруце Лухавіцы—Масква, але праз 7 хвілін пасля ўзлёту паваліўся ў лясны масіў. Загінулі ўсе 3 члены экіпажа.
Самалёт Sukhoi Superjet 100-95LR (рэгістрацыйны нумар RA-89049, серыйны 95078) быў выпушчаны «КнААЗ» (Камсамольск-на-Амуры) у 2014 годзе (першы палёт здзейсніў 16 снежня). 5 сакавіка 2015 года быў перададзены авіякампаніі «Газпром Авія», але да 8 студзеня 2016 года знаходзіўся на захоўванні ў аэрапорце Астаф’ева.
3 мая 2024 года быў пастаўлены на планавае тэхабслугоўванне на базе Лухавіцкага авіяцыйнага завода.
Экіпаж Склад экіпажа рэйса ГЗП9608 быў такім:
Камандзір паветранага судна (КПС) — 53-гадовы Яўген Булаўка. На SSJ-100 налятаў 5 тысяч гадзін, у якасці КПС — 4983 гадзіны. Другі пілот — Уладзіслаў Харламаў. Налёт на SSJ-100 складае 3979 гадзін. Бортправаднік — Максім Лукманаў. Стаў сцюардам у 2015 годзе.
Храналогія падзей У 14:52:00 рэйс ГЗП9608 вылецеў з Лухавіц.
У 14:55:23 авіядыспетчар аэрадрома даў экіпажу каманду набраць вышыню 3048 метраў і прытрымлівацца курсам 260° без абмежаванняў. Апошні радыёкантакт з экіпажам. Наступныя спробы ўсталяваць сувязь былі безвыніковыя, але самалёт на працягу палёту набраў максімальную вышыню 1600 метраў.
У 14:57:56 у фармуляры суправаджэння авіядыспетчар выявіў тэндэнцыю да зніжэння самалёта.
У 14:58:03 авіядыспетчар запытаў у экіпажа пацвярджэнне набору вышыні 3048 метраў. У гэты час у фармуляры суправаджэння адлюстроўвалася бягучая вышыня — 1380 метраў, вертыкальная хуткасць зніжэння складала 790 м/хвіл.
У 14:58:43 у фармуляры суправаджэння кароткачасова адлюстравалася бягучая вышыня 1460 метраў.
У 14:59:04 бягучая вышыня палёту была 1120 метраў, а вертыкальная хуткасць зніжэння — 1280 м/мін.
У 14:59:19 вышыня палёту была 900 метраў, а вертыкальная хуткасць зніжэння вырасла да 2100 м/мін.
Каля 15:00:00 пазнака рэйса ГЗП9608 знікла з экрана радара ў раёне вёскі Вялікае Карасёва на вышыні 900 метраў.
Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт паведаміў, што перад падзеннем экіпаж кіраваў самалётам уручную, рухавікі працавалі да канца рэгістрацыі параметраў палёту, а самалёт перавысіў зададзеную хуткасць і перайшоў у пікіраванне.
Рэакцыя Следчы камітэт Расіі паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч. 3 артыкула 263 КК РФ («Парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб»). На месца катастрофы выехалі кіраўнік Расавіяцыі Ядраў і кіраўнік Каломны Грэчышчаў.
Недакладныя звесткі Адразу пасля з’яўлення ў СМІ паведамленняў аб авіякатастрофе каля Каломны шэраг Telegram-каналаў апублікаваў недакладныя звесткі пра катастрофу самалёта Sukhoi Superjet 100NEW-95, які выконваў у гэты ж час і ў тым жа раёне выпрабавальны палёт у інтарэсах АКБ Сухога. Указаны самалёт здзейсніў планавую пасадку ў Жукоўскім.
Крыніцы
Спасылкі Апісанне катастрофы на Aviation Safety Network
Катэгорыя:Падзеі 12 ліпеня Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні 2024 года Катэгорыя:Ліпень 2024 года Катэгорыя:2024 год у Расіі