Фрыдэрыка Брыён (; ) — дачка эльзаскага святара, вядомая дзякуючы кароткаму яркаму раману з маладым Гётэ.

Біяграфія Малады паэт, які вучыўся ў Страсбуры, пазнаёміўся з Фрыдэрыкай увосень 1770 года падчас адной з вандровак па ваколицах горада. Фрыдэрыка зрабіла на Гётэ вялікае ўражанне. У наступныя месяцы Гётэ неаднаразова бываў у вёсачцы Зезенгейм, дзе пражывала сям’я Брыёнаў. Маладыя людзі гулялі, каталіся на лодцы і сустракаліся з сябрамі Фрыдэрыкі. На працягу года Гётэ часта бываў у Зезенгейме. Бязмернае шчасце Гётэ знайшло свой выраз у шматлікіх вершах і песнях, якія ён пасылаў каханай з «размаляванымі стужкамі». «Зезенгеймскія песні», чатырнаццаць захаваных вершаў, сярод якіх «Спатканне і ростань», «Майская песня», «Ружа край дубровы», заклалі асновы «Буры і націску» і забяспечылі Гётэ славу лірычнага аўтара.

У апошні раз Гётэ ўбачыўся з Фрыдэрыкай 7 жніўня 1771 года перад ад’ездам у Франкфурт. З Франкфурта Гётэ адправіў Фрыдэрыцы пісьмо, якім паставіў кропку ў іх адносінах. Летам 1772 года да пакутуючай ад любові да Гётэ Фрыдэрыкі пасватаўся паэт Якаб Ленц, але атрымаў адмову. Фрыдэрыка так ніколі і не выйшла замуж. Гісторыя кахання Гётэ і Фрыдэрыкі Брыён паслужыла аснова аперэты Франца Легара «Фрыдэрыка» 1928 года.

Яе пляменнікам быў французскі мастак Гюстаў Брыён.

Крыніцы

Спасылкі