Вальтэр Вольфганг фон Гётэ (; , — , , Каралеўства Саксонія) — нямецкі кампазітар і камергер. Унук і апошні нашчадак Ёгана Вольфганга Гётэ.
Біяграфія Вальтэр фон Гётэ быў першым дзіцем у сям'і сына паэта Аўгуста фон Гётэ і яго жонкі Атыліі. Слабое здароўем дзіця не наведвала школы. Урокі ігры на фартэпіяна музычна адоранаму хлопчыку даваў Фелікс Мендэльсон Бартольдзі. Аднак ні ў песенным, ні ў оперным жанры Вальтару Вольфгангу фон Гётэ не ўдалося дасягнуць асаблівых поспехаў.
Вальтэр фон Гётэ пражываў у мансардзе дома свайго дзеда ў Веймары і ўсяляк пярэчыў яго перадачы ў рукі дзяржавы. У 1859 годзе атрымаў дваранскае званне фрайхера.
Вальтэр Вольфганг фон Гётэ памёр 15 красавіка 1885 года падчас паездкі ў Лейпцыгу. У сваім завяшчанні ад 24 верасня 1883 года ён перадаў спадчыну свайго дзеда, у прыватнасці, дом Гётэ ў Веймары, яго бібліятэку і шырокія калекцыі дзяржаве Саксен-Веймар-Эйзенаху, што дазволіла стварыць Нацыянальны музей І. В. Гётэ ў Веймары.
Апошні з роду Гётэ, як і яго брат і сястра, не пакінулі патомства. На яго магіле высечаны надпіс: "З ім памёр род Гётэ".
Крыніцы
Літаратура Goethe, Walther Wolfgang von // Metzler Goethe Lexikon / Herausgegeben von Benedikt Jeßing, Bernd Lutz und Inge Wild. — 2., verbesserte Auflage. — Stuttgart / Weimar: Verlag J. B. Metzler, 2004. — S. 163. — 553 S. — ISBN 978-3-476-02016-1.