Юліус Аўгуст Вальтэр фон Гётэ (; ,  — 28 кастрычніка 1830 або 27 кастрычніка 1830, ) — сын Ёгана Вольфганга Гётэ, веймарскі чыноўнік.

Адзіны з пецярых дзяцей Ёгана Вольфганга Гётэ і Крысціяны Вульпіус дасягнуў сталага ўзросту. Вучыўся ў Гейдэльбергскім універсітэце. У 27 гадоў ажаніўся з Атыліяй Вільгельмінай Эрнесцінай Генрыетай фон Пагвіш. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей: Вальтэр Вольфганг, Вольфганг Максіміліян і Альма.

Памёр падчас паездкі па Італіі і быў пахаваны ў Рыме на некаталіцкіх могілках недалёка ад піраміды Цэстыя. На яго магіле высечаны надпіс без указання імя Аўгуст: «Гётэ, сын, памёр раней за бацьку ў 40 гадоў».

Крыніцы

Літаратура Karl von Holtei: Goethe und sein Sohn: Weimarer Erlebnisse in den Jahren 1827—1831. Nachwort von Robert Walter. Vera-Verlag, Hamburg 1924 Karsten Hein: Ottilie von Goethe (1796—1872). Biographie und literarische Beziehungen der Schwiegertochter Goethes (= Europäische Hochschulschriften. Reihe 1: Deutsche Sprache und Literatur, Band 1782). Peter Lang, Frankfurt am Main u. a. 2001, ISBN 3-631-37438-0 (Dissertation Universität Düsseldorf 2000, 398 Seiten). Wilhelm Bode: Goethes Sohn. Hrsg. von Gabriele Radecke. 2. Auflage. Aufbau, Berlin 2002, ISBN 978-3-7466-1829-6.