11-я армія (11 А) — аператыўнае аб’яднанне Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РСЧА) падчас Грамадзянскай вайны на прасторах паўшай Расійскай імперыі.
Першае фарміраванне: створана загадам Рэвалюцыйнага ваеннага савета (РВС) Паўднёвага фронту ад 3 кастрычніка 1918 гады, 13 лютага 1919 гады расфармаваная.
Другое фарміраванне: створана як 11-я асобная армія загадам Рэвалюцыйнага ваеннага савета Рэспублікі (РВСР) ад 13 сакавіка 1919 года, з 23 траўня 1919-га знаходзілася ў аператыўным падпарадкаванні Паўднёвага фронту, расфарміравана 12 чэрвеня таго ж года.
Трэцяе фарміраванне: створана загадам РВС Усходняга фронту ад 14 жніўня 1919 года ў складзе Туркестанскага фронту, з 14 кастрычніка ў складзе — Паўднёва-Усходняга фронту, з 16 студзеня 1920 года — Каўказскага фронту. 29 траўня 1921 года перафарміравана ў Асобную Каўказскую армію«Гражданская война и военная интервенция в СССР [Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя ў СССР]». Энцыклапедыя.«Центральный государственный архив Советской армии [Цэнтральны дзяржаўны архіў Савецкай арміі]». У двух тамах. Том 1. Даведнік. 1991.
Першае фарміраванне Адзінаццатая армія створана загадам Рэвалюцыйнага ваеннага савета (РВС) Паўднёвага фронту ад 3 кастрычніка 1918 года на падставе дырэктывы Рэвалюцыйнага ваеннага савета Рэспублікі (РВСР) ад 11 верасня 1918 года з усіх злучэнняў, часцей, атрадаў Чырвонай арміі Паўночнага Каўказа. Знаходзілася ў складзе Паўднёвага фронту, з 2 лістапада — Каспійска-Каўказскага аддзела Паўднёвага фронту, з 8 снежня — Каспійска-Каўказскага фронту (да 13 лютага 1919).
Склад У кастрычніку–лістападзе 1918 у 11-ю армію ўваходзілі Таманская армія, некалькі пяхотных і кавалерыйскіх дывізій і брыгад, а таксама значная колькасць асобных палкоў, батальёнаў, дружын, рот і сотняў, аб’яднаных у калоны і баявыя ўчасткі.
20 лістапада 1918 года большая частка войск была зведзена ў 4 пяхотныя і 1 кавалерыйскі карпусы (па 2 дывізіі ў кожным), аднак у арміі заставаліся таксама асобныя калоны і баявыя ўчасткі. Так як гэтая арганізацыя не адпавядала прынятай у Чырвонай арміі, у снежні 1918 — студзені 1919 года была праведзена рэарганізацыя, па якой усе войскі 11-й арміі былі зведзены ў 4 стралковыя дывізіі (1-я, 2-я, 3-я Таманская, 4-я) і 2 кавалерыйскія дывізіі (1-я Стаўрапольская і 2-я).
Баявыя дзеянні Адсутнасць дакладнай арганізацыі, моцныя перажыткі партызаншчыны, недахоп узбраення і боепрыпасаў значна зніжалі баяздольнасць 11-й арміі. Прызначаны яе камандуючым І. Л. Сарокін уступіў у канфлікт з РВС Паўночнага Каўказа, у кастрычніку абвясціў групу кіраўнікоў ЦВК Паўночна-Каўказскай савецкай рэспублікі вінаватымі ў здрадзе. У сваю чаргу, Сарокін быў аб’яўлены па-за законам, арыштаваны і расстраляны.
11-я армія вяла баявыя дзеянні супраць белай Добраахвотніцкай арміі, забяспечваючы левае крыло 10-й арміі, якая абараняла Царыцын (сучасны Валгаград). У кастрычніку 1918 года войскі ўдзельнічалі ў баях за Стаўрапаль і Армавір, аднак у лістападзе былі вымушаны пакінуць Стаўрапаль і Нявіннамыск. Адначасова часці арміі займаліся падаўленнем Церскага паўстання, занялі Маздок і абложылі Уладзікаўказ, Грозны і Кізляр.
У канцы снежня 1918-га армія пачала наступ у кірунках Екацярынадар (сучасны Краснадар) — Наварасійск і Ціхарэцкая — Растоў-на-Доне, але ў пачатку студзеня 1919 года праціўнік чырвоных нанёс моцны контрудар і разрэзаў армію на 2 часткі, якія пачалі адыходзіць у напрамку Святы Крыж (сучасны Будзёнаўск) — Эліста і Грозны — Кізляр. Войскі панеслі значныя страты ў баях, а таксама ад эпідэміі сыпнога тыфа, моцна скараціўшыся ў колькасці, адыходзілі праз Кізляр да Астрахані, а часткай сіл — за раку Маныч да 10-й арміі. 13 лютага 1919 года 11-я армія была расфарміравана.
Камандны склад
Камандуючыя: І. Л. Сарокін (3–27 кастрычніка 1918) І. Ф. Фядзько (17–30 лістапада 1918) У. М. Крузэ (30 лістапада 1918 — 3 студзеня 1919) М. К. Левандоўскі (3 студзеня — 13 лютага 1919)
Члены РВР: Я. В. Палуян (старшыня 4 кастрычніка — 17 лістапада, 17 лістапада 1918 — 13 лютага 1919) М. І. Крайні (4–21 кастрычніка 1918) С. В. Пятрэнка-Лунёў (4 кастрычніка — 17 лістапада 1918) І. І. Гайчанец (4–27 кастрычніка 1918, асуджаны за здраду) С. Г. Мамсураў (17–30 лістапада 1918) С. Д. Адарук (30 лістапада 1918 — 13 лютага 1919) Буду Мдзівані (30 лістапада 1918 — 13 лютага 1919) Ю. П. Буцягін (22 студзеня — 13 лютага 1919) О. М. Ляшчынскі (22 студзеня — 13 лютага 1919)
Начальнікі штаба: Б. І. Перасвет (17 лістапада 1918 — 13 лютага 1919)
Другое фарміраванне Была створана як 11-я асобная армія загадам РВСР ад 13 сакавіка 1919 года з войск Каспійска-Каўказскага фронту з непасрэдным падпарадкаваннем галоўнакамандуючаму, з 23 траўня знаходзілася ў аператыўным падпарадкаванні Паўднёваму фронту. Пастановай РВСР ад 4 чэрвеня 1919 года расфарміравана 12 чэрвеня, а яе войскі былі перададзены ў склад 10-й арміі.
Склад У склад 11-й арміі ўваходзілі: 33-я стралковая дывізія (сакавік–травень 1919), 34-я стралковая дывізія (сакавік–чэрвень 1919), 1-я асаблівая кавалерыйская дывізія (сакавік–красавік 1919), 7-я кавалерыйская дывізія (красавік–чэрвень 1919), Астрахана-Каспійская ваенная флатылія (сакавік–травень 1919).
Баявыя дзеянні Войскі 11-й арміі размяшчаліся ў раёне Астрахані і ўздоўж узбярэжжа Каспійскага мора, з’яўляючыся сувязным звяном паміж Усходнім і Паўднёвым франтамі. Вялі баявыя дзеянні супраць Узброеных сіл Поўдня Расіі (УСПР). Не змаглі выканаць пастаўленую задачу па захопу ўсходняй часткі Паўночнага Каўказа і Дагестана ў сувязі з малалікасцю войск (на красавік — 12,3 тыс. чалавек і 59 гармат) і перадачай часткі сіл суседнім франтам. Астрахана-Каспійская ваенная флатылія падтрымлівала войскі арміі ў абароне дэльты Волгі ў раёне Астрахані, дзейнічала супраць белагвардзейскай і англійскай флатылій на Каспіі.
Камандны склад Камандуючыя: М. А. Жданаў (20 сакавіка — 3 чэрвеня 1919), А. С. Смірноў (, 3–10 чэрвеня 1919)
Члены РВР: К. А. Механошын (20 сакавіка — 10 чэрвеня 1919), С. Е. Сакс (20 сакавіка — 4 чэрвеня 1919) С. М. Кіраў (7 траўня — 10 чэрвеня 1919) С. П. Мядзведзеў (7 траўня — 10 чэрвеня 1919)
Начальнікі штаба: І. Ф. Шарскоў (13 сакавіка — 18 красавіка 1919), Я. Н. Рыгельман (, 19–29 красавіка 1919), А. Ф. Кадошнікаў (30 красавіка — 12 чэрвеня 1919).
Трэцяе фарміраванне Была створана загадам РВС Усходняга фронту РСЧА ад 14 жніўня 1919 года з войск Астраханскай групы ў складзе Туркестанскага фронту. Знаходзілася ў складзе Туркестанскага фронту, з 14 кастрычніка 1919 — Паўднёва-Усходняга фронту, з 16 студзеня 1920 — Каўказскага фронту. 29 траўня 1921 была перафарміравана ў Асобную Каўказскую армію.
Склад У 11-ю армію ўваходзілі: 1-я Азербайджанская зводная стралковая дывізія (травень–лістапад 1920), 9-я стралковая дывізія (люты–травень 1921), 14-я стралковая дывізія (студзень–сакавік 1921), 18-я стралковая дывізія (снежань 1920 — травень 1921), 20-я Пензенская стралковая дывізія (красавік 1920 — травень 1921), 28-я стралковая дывізія (красавік 1920 — травень 1921), 32-я стралковая дывізія (красавік–кастрычнік 1920), 34-я стралковая дывізія (жнівень 1919 — люты 1920), 39-я стралковая дывізія (красавік 1920), 49-я стралковая дывізія (студзень–красавік 1920), 50-я стралковая дывізія (жнівень 1919 — люты 1920); 1-я кавалерыйская дывізія (былая Маскоўская кавалерыйская дывізія, жнівень 1919 — снежань 1920); 7-я кавалерыйская дывізія (жнівень 1919 — красавік 1920), 2-гі конны корпус (красавік–жнівень 1920), 12-я кавалерыйская дывізія (лістапад 1920 — травень 1921), 18-я кавалерыйская дывізія (жнівень 1920 — травень 1921), 21-я кавалерыйская дывізія (сакавік 1921).
Баявыя дзеянні
У жніўні–снежні 1919 года 11-я армія ўтрымлівала Астрахань, вяла баі адначасова на некалькіх напрамках. Баі супраць дзянікінскіх войск вяліся ў наваколлях Астрахані (верасень–кастрычнік), пад Царыцыным (лістапад–снежань), армія садзейнічала наступленню войск Паўднёва-Усходняга фронту. Баі супраць астрахана-ўральскіх белых казакоў вяліся на джамбайска-гур’еўскім напрамку, ва ўзаемадзеянні з 1-й і 4-й арміямі. Войскі 11-й арміі паспяхова выканалі пастаўленыя задачы і разграмілі свайго суперніка на ўсіх напрамках.
У студзені–сакавіку 1920 года войскі арміі ўдзельнічалі ў Паўночна-Каўказскай аперацыі і занялі раён Стаўрапаля, цэнтральную і ўсходнюю часткі Паўночнага Каўказа. У красавіку 1920 года армія ўварвалася і акупіравала Баку, у выніку чаго на месцы Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі была ўстаноўлена бальшавіцкая ўлада. У ліпені 1920 — траўні 1921 года войскі 11-й арміі садзейнічалі ва ўстанаўленні бальшавіцкай улады на Паўднёвым Каўказе, удзельнічалі ў захопе Тыфліса і Батумі, а таксама Ерэвана, актыўна дапамагалі турэцкай кемалісцкай арміі ў Зангезуры і Нахічэване супраць войск Рэспублікі Арменіі. Саўдзельнічалі ў падаўленні буйнога антысавецкага паўстання ў Дагестане.
Камандны склад Камандуючыя: У. П. Распопаў (14 жніўня — 26 верасня 1919), Ю. П. Буцягін (26 верасня — 19 снежня 1919), М. І. Васіленка (19 снежня 1919 — 29 сакавіка 1920, 26 ліпеня — 12 верасня 1920), М. К. Левандоўскі (29 сакавіка — 12 ліпеня 1920), А. К. Рэмезаў (, 12–26 ліпеня 1920, 12–19 верасня 1920), А. І. Гекер (19 верасня 1920 — 29 траўня 1921).
Члены РВС В. У. Куйбышаў (14 жніўня — 14 кастрычніка 1919), В. У. Кураеў (14–25 жніўня 1919), С. М. Кіраў (3 верасня 1919 — 23 сакавіка 1920), А. І. Сакалоў (9 кастрычніка 1919 — 6 студзеня 1920), К. А. Механошын (21 снежня 1919 — 27 траўня 1920), Я. І. Веснік (27 траўня — 31 жніўня 1920, 26 студзеня — 29 траўня 1921), Б. Д. Міхайлаў (21 чэрвеня 1920 — 9 лютага 1921) Ш. 3. Элиава (17 снежня 1920 — 29 траўня 1921), А.-Г. К. Караеў (14 лістапада 1920 — 29 траўня 1921)
Начальники штаба: У. У. Шавялёў (, 14 жніўня — 23 верасня 1919), Н. І. Зварыкін (, 23 верасня — 18 кастрычніка 1919), Р. А. Шпілька (, 18 кастрычніка — 10 снежня 1919), А. К. Рэмезаў (10 снежня 1919 — 7 траўня 1921), Б. І. Кузняцоў (7–29 траўня 1921).
Крыніцы
Літаратура Гражданская война и военная интервенция в СССР. Энциклопедия. : Советская энциклопедия, 1983. Центральный государственный архив Советской армии. В двух томах. Том 1. Путеводитель. 1991 c. 326–332 (мемуары пра адстойванне 11-й арміяй Астрахані і Каўказа ў 1919–1920 гг.)
Спасылкі Олейников А. В.
Катэгорыя:Чырвоная армія падчас Грамадзянскай вайны