«Елаўфэйс» (, літаральна «Жаўтатварая») — раман , напісаны ў 2023 годзе. Кніга ўяўляе сабой метапрозу аб сацыяльных медыя, у прыватнасці аб Твітэры, і высмейвае расавую разнастайнасць у выдавецкім бізнесе.
У 2023 годзе Libro.fm назваў «Елаўфэйс» адной з 10 найлепшых аўдыёкніг года, а Time уключыў яе ў спіс «100 кніг, якія трэба прачытаць у 2023 годзе». Таксама раман стаў найлепшай кнігай 2023 года па версіі Amazon.
На беларускай мове раман выйшаў у сакавіку 2025 года ў перакладзе Насты КарнацкайАктуальны бэстсэллер ад Янушкевіча.
Сюжэт Джун Хэйвард () — маладая няўдачлівая раманістка, якая губляецца на фоне былой аднакласніцы і сваёй знаёмай Афіны Лю (), амерыканскай пісьменніцы кітайскага паходжання, любіміцы выдаўцоў. Джун аказваецца адзінай сведкай смерці Афіны і вырашае пазіцыянаваць сябе як найлепшую сяброўку аўтара і пачынае рэдагаваць і перапісваць апошні неапублікаваны рукапіс Афіны, раман пра кітайскіх працоўных падчас Першай сусветнай вайны. Паступова Джун настолькі ўжываецца ў ролю аўтара, змяняе усё больш і больш чарнавік, што вырашае апублікаваць раман як уласную працу.
Выдаўцы з захапленнем прымаюць рукапіс і прапануюць Джун вялікі аванс. Каб пазбегнуць выкрыцця, яна публікуе кнігу пад псеўданімам з кітайскім гучаннем Джуніпер Сонг () і робіць фатаграфіі, на якіх незразумела яе расавая прыналежнасць. Але, нягледзячы на ўсе хітрыкі, вакол поспеху рамана разгараюцца спрэчкі, і Джун даводзіцца адбівацца ў Твітэры ад абвінавачванняў у культурнай апрапрыяцыі і плагіяце.
Крытыка
Узнагароды ГодУзнагародаВынікКрыніца2023Barnes & Noble Book of the Year Award— Books Are My Bag Readers' Awards— Foyles Books of the YearFiction Goodreads Choice AwardsFiction Libby Book Award Book Club Pick New England Book AwardFiction Waterstones Book of the Year— 2024Aspen Words Literary Prize— Audie AwardFiction British Book AwardsFiction TikTok Book Awards UK & IrelandBook of the Year (International) Indie Book AwardsFiction American Book Awards—
Зноскі
Катэгорыя:Раманы на англійскай мове Катэгорыя:Кнігі 2023 года Катэгорыя:Сатырычныя раманы