За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Нараўлянскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Масавыя забойствы прадстаўнікоў народа адбываліся ў Нароўлі, вёсках Ліхаўня, Даўляды і іншых.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Нароўлі, куды сагналі і яўрэяў з блізкіх вёсакХандрос Б. Наровлянская история .
Да вайны ў паселішчы жылі 1167 яўрэяў — 29,8% насельніцтва. Большасць з іх эвакуіравалася або былі мабілізаваны (мужчыны), але частка засталася пад акупацыяй.
Неўзабаве пасля прыходу немцаў яўрэяў пад страхам смерці прымусілі нашыць на верхнюю вопратку жоўтыя латы. У іх адабралі ўсе харчы, збівалі і ўсяляк над здзекавалісяГосударственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 91, дело 21, листы 9-10. Гета ў Нароўлі было створана ў пачатку верасня 1941 года, было абгароджана калючым дротам і ахоўвалася.
23 лістапада ўвечары каля 100 яўрэяў разам з дзецьмі вывелі на яўрэйскія могілкі і расстралялі. Пакінутых забілі ў пачатку 1942 года. Усяго ў пасёлку загінулі каля 130 яўрэяў.
Толькі праз гады пасля вайны выжылыя нараўлянскія яўрэі сабралі грошы, і змаглі на могілках, побач з ракой Прыпяць, усталяваць помнік забітым роднымШульман А. Л. «Мишпоха» зажигает свечи .
Крыніцы
Літаратура
Нараўлянскі раён Катэгорыя:Гісторыя Нараўлянскага раёна